Tribuna/Іншыя/Блогі/Як Грунвальдская бітва стала важнай для літоўскага спорту і атрымала назву, якую вы дакладна чулі

Як Грунвальдская бітва стала важнай для літоўскага спорту і атрымала назву, якую вы дакладна чулі

Хвілінка гісторыі.

Аўтар — KentYara98
15 ліпеня, 16:20
Як Грунвальдская бітва стала важнай для літоўскага спорту і атрымала назву, якую вы дакладна чулі

Здаецца, немагчыма пераацаніць значэнне Грунвальдскай бітвы ў гісторыі Беларусі, Літвы Польшчы, ды і ўсёй Еўропы ў цэлым. У выніку адной з самых маштабных бітваў Сярэднявечча змянілася расстаноўка сіл на сусветнай арэне – Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае выйшлі на дамінуючыя пазіцыі на кантыненце.

15 ліпеня 1410 года аб“яднаныя сілы польскага каралеўства пад кіраўніцтвам Ягайла і ВКЛ, якімі камандаваў Вітаўт, разбілі галоўныя сілы Тэўтонскага ордэна, тым самым паклаўшы канец больш чым двухсотгадовага ваеннага канфлікта і спыніўшы нямецкую агрэсію на шмат стагоддзяў наперад.

Аднак у літоўскіх падручніках гісторыі гэтую бітву называюць не Грунвальдскай, а бітвай пры Жальгірысе. Чаму? Справа ў тым, што само селішча Грунвальд, пад якім праходзіла бітва, па-літоўску насіла назву Жальгірыс.

У Літве працягваюць шанаваць гісторыю і штогод адзначаюць памятную дату, а рэканструктары нават праводзяць інсцэнізацыю бітвы, паглядзець на якую могуць усе ахвочыя. А яшчэ ў памяць аб гэтай бітве названы баскетбольны, гандбольны і мініфутбольныя клубы з Каўнаса і футбольны клуб з Вільнюса (там, дарэчы, гуляе беларус Юры Кендыш).

Выдатны прыклад таго, як трэба захоўваць сваю гістарычную спадчыну.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты