Усе навіны

Экс-вясляр Шурмей: «У Бахмуце эвакуіравалі параненых, але саміх пасекла аскепкамі дрэва пасля стрэлу расійскага танка»

26 траўня, 11:10

Удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей расказаў пра сваё раненне.

«У канцы студзеня ў Бахмуце мы займаліся эвакуацыяй параненых, і так здарылася, што мы самі сталі «трохсотымі» (так называюць параненых, якім патрэбна транспартыроўка з месца баявых дзеянняў – Tribuna.com). На жаль, гэта вайна, на жаль, гэта на вайне кожны дзень адбываецца. Камусьці шанцуе больш, камусьці менш. Я лічу, што мне больш пашанцавала.

Гэта быў расійскі танк. Ён не мог нас дастаць, але так здалася, што адным з апошніх стрэлаў ён патрапіў у дрэва над намі. Нас пасекла аскепкамі.

Усё будзе добра. Зараз праходзім рэабілітацыю, а потым зноў на «нуль» (так называюць перадавую лінію – Tribuna.com)», – расказаў Шурмей.