Усе навіны

Старшы трэнер зборнай Беларусі Шантаровіч: «Я крышку свет апярэдзіў, гадоў на 20»

29 траўня, 10:36

Старшы трэнер зборнай Беларусі Уладзімір Шантаровіч расказаў, што змянілася ў яго рабоце, пасля таго, як ён перастаў быць галоўным трэнерам зборных.

– Вы самы, не пабаюся гэтага слова, паспяховы трэнер у нашай краіне. За свае 50-гадовы стаж вы заўсёды былі ў фарватары. Многія на вас вучыліся, многія былі вашым інструментам і вашым матэрыялам. Пасля прыйшоў нейкі момант, вас разгрузілі. Няма гэтай прыстаўкі галоўны трэнер, вы сталі старэйшым трэнерам. Нешта змянілася?

– Нічога не змянілася. Кансультацыі – ніякіх праблем.

– А ідуць па кансультацыі?

– Я крыху свет апярэдзіў, гадоў на 20.

– Вы можаце зараз на сваіх ведах дрэйфаваць?

– Я цяпер магу толькі тое, што я маю, на дзясятку гадоў наперад, толькі магу яшчэ пайсці далей.

– Вы не берацеся за дзяўчын неяк па-асабліваму?

– Не, я магу элементарна. Для мяне прыемнасць працаваць і з дзяўчынкамі, і з хлопцамі. Я магу часам напыжыцца. Але сам разумею, што калі ты маеш дыплом педагога, ты мусіш займацца педагогікай. Я цябе разганю – нічога гэтага не павінна прысутнічаць наогул. Ты ж зважаеш і прад'яўляеш прэтэнзіі да здольнага. Радавога ты можаш не заўважыць. А ты ж да здольнага, таленавітага, я ўвогуле не раскідваюся такімі словамі.

– Гэта значыць, у вас мара жаночай байдаркі [выйграць залаты алімпійскі медаль у «чацвёрцы»]?

– І я паволі прыглядаюся да гэтага, рэальна ці не рэальна. Рэальна было ў Токіа. Цяпер таксама рэальна. Тая мудрасць, якая напаткала нашых дзяўчынак, заход на чацвёрты віток, яго было б добра завяршыць.

– Усё ідзе да таго, што яны гэта могуць?

– Рэальна могуць, – сказаў Шантаровіч.