Tribuna/Лыжныя вiды/Блогі/Маці пяцярых дзяцей эфектна праехался на сноўбордзе ў «Сілічах». Ейная спартыўнасць уражвае

Маці пяцярых дзяцей эфектна праехался на сноўбордзе ў «Сілічах». Ейная спартыўнасць уражвае

Тае снег.

Аўтар — KentYara98
19 снежня, 17:27
1
Маці пяцярых дзяцей эфектна праехался на сноўбордзе ў «Сілічах». Ейная спартыўнасць уражвае

Беларуска Яна Чадовіч яскрава ўварвалася ў зімні сезон у гарналыжным цэнтры «Сілічы». Блогерка і маці пяцярых дзяцей выклала відэа «пакатушак», на якім з'язджае са спуску ў адным толькі ярка-ружовым купальніку.

Пад ролікам, які набраў больш за 10 тысяч праглядаў, карыстальнікі пакідаюць каментары, дзе захапляюцца дзяўчынай і ейнай стройнасцю.

А некаторыя пераймаюцца за тых, хто ў той момант ехаў побач.

Сама жанчына расказала, што гэта ідэя даўно засела ў ейнай галаве – падобныя відэа з еўрапейскіх гарналыжных курортаў часта трапляліся на вочы. Плюс спрацаваў блогерскі інтарэс – было цікава даведацца, ці заляціць відэа ў рэкамендацыі сацсетак.

Сноўбардыстка адзначае, што была падрыхтавана да такога спуску – пад яркім купальнікам хавалася тэрмабялізна, але сама жанчына да апошняга не была ўпэўнена, што наважыцца на такі ўчынак.

Смеласць зʼявілася толькі праз тры гадзіны катання. Да таго моманту Яна паспела разагрэцца, ды і сам спуск заняў усяго хвіліну, так што часу, каб змерзнуць, не было.

Мінакам прыдумка Яны спадабалася: людзі на падʼёмніках свісталі і падбадзёрвалі, а тыя, хто быў на схіле, спыніліся і чакалі, калі жанчына праедзе.

У сноўбордзе Яна Чадовіч не навічок, хоць звычайна і катаецца ў іншым выглядзе. Вось, напрыклад, відэа двухтыднёвай даўніны, дзе жанчына бавіць час на дошцы ў кампаніі сямʼі.

Ды і ў цэлым яна любіць актыўны адпачынак. Напрыклад, катанні на багі.

Або сплаў на каяках.

Што ж, у краіне, дзе жанчынам рэкамендавана варыць боршч, такія паводзіны можна назваць даволі смелымі.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты