Tribuna/Футбол/Блогі/ЧестнОК/У парламенце Шатландыі фанацеюць па Івуліну: запрасілі Сашу да сябе згуляць у футбол і падораць яшчэ адну БЧБ цішотку
Відэа

У парламенце Шатландыі фанацеюць па Івуліну: запрасілі Сашу да сябе згуляць у футбол і падораць яшчэ адну БЧБ цішотку

Прыемная падтрымка!

Блог — ЧестнОК
Аўтар — Belau
2 сакавіка 2023, 16:21
У парламенце Шатландыі фанацеюць па Івуліну: запрасілі Сашу да сябе згуляць у футбол і падораць яшчэ адну БЧБ цішотку

Намеснік старшыні парламента Шатландыі Ліам МакАртур запрасіў Аляксандра Івуліна ў госці, каб згуляць там у футбол. Хросны бацька Сашы (як МакАртур атрымаў такі статус чытайце па гэтай спасылцы) падпісаў для яго яшчэ адну БЧБ футболку, у якой аўтар канала «ЧаснОК» выйшаў на футбольнае поле упершыню пасля вызвалення з-пад варты.

«Прыміце мае віншаванні, я рады пачуць навіну, Аляксандр, што вы вольныя, наколькі я ведаю, вы зараз у Грузіі. Спадзяюся, вам удасца дабрацца да Шатландыі. Даведаўся, што ваша фізічная форма ўжо не тая, што раней, і таму я думаю, што для нас было б цалкам дарэчы зноў згуляць за кубак Івуліна тут, у шатландскім парламенце, але з вамі тут асабіста. Спадзяюся, наступным разам мы даможамся крыху большага поспеху, чым у мінулы. Прыміце мае віншаванні, я з нецярпеннем чакаю сустрэчы з вамі ў Шатландыі ў бліжэйшы час», – звярнуўся МакАртур да Івуліна.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты