Былы футбаліст «Энергетыка» трапіў у топ-100 самых перспектыўных маладзёнаў свету
Сярод найлепшых ёсць прадстаўнікі амаль усіх геаграфічных суседзяў Беларусі
Golden Boy — гэта штогадовая ўзнагарода найлепшаму маладому футбалісту ў Еўропе. Усе намінанты павінны быць не старэйшыя за 21 год і гуляць у вышэйшым дывізаёне аднаго з еўрапейскіх чэмпіянатаў
Прадстаўлены спіс 100 прэтэндэнтаў на ўзнагароду Golden Boy 2024 года, якая ўручаецца найлепшаму футбалісту Еўропы да 21 года.
У спісе прэтэндэнтаў на 73 пазіцыі апынуўся экс-футбаліст «Энергетыка-БДУ» і абаронца «Ланса» Абдукадзір Хусанаў.
Узбекскі футбаліст набраў 61,4 бала пры фарміраванні індэкса Golden Boy Football Benchmark, які грунтуецца на рэзультатыўнасці гульцоў у перыяд з 3 кастрычніка 2023 па 27 сакавіка 2024-га.
Рэйтынг будзе абнаўляцца штомесяц да ўручэння ўзнагароды, якое адбудзецца ў кастрычніку 2024 года
З краінаў-суседзяў Беларусі ў топ-100 таксама трапілі:
Польшча
Кацпер Урбаньскі, «Балоння», Д1 — 46 месца. Кошт: 4 мільёны еўра (transfermarkt).
Украіна
Багдан Слюбік, «Рух» Львоў, Украіна — 61 месца. Кошт: 700 тысяч еўра (transfermarkt).
Расія
Мікіта Салтыкоў, «Крылы Саветаў», Расія — 62 месца. Кошт: 3 мільёны еўра (transfermarkt).
Сяргей Піняеў, «Лакаматыў», Расія — 78 месца. Кошт: 8 мільёнаў еўра (transfermarkt).
Літва
Гвідас Гінейціс, «Тарына», Італія — 92 месца. Кошт: 2 мільёны еўра (transfermarkt)