Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/Беларускi брамнiк з «топ»-2 па прапушчаных у Казахстане прызнаны найлепшым за месяц – для гэтага хапiла голасу суайчыннiка з яго клуба

Беларускi брамнiк з «топ»-2 па прапушчаных у Казахстане прызнаны найлепшым за месяц – для гэтага хапiла голасу суайчыннiка з яго клуба

З той жа прычыны трэцiм у намiнацыi стаў яшчэ адзiн беларус, але гэта значна больш лагiчна.

Автор — Alex Zagorski
17 марта 2023, 17:50
Беларускi брамнiк з «топ»-2 па прапушчаных у Казахстане прызнаны найлепшым за месяц – для гэтага хапiла голасу суайчыннiка з яго клуба

У Казахстане абралі найлепшых гульцоў мясцовага Д1 за сакавiк – чэмпiянат пайшоў на паўзу на матчы зборных, наступныя гульнi толькi ў красавіку. Вызначалiся лаўрэаты праз апытанне, якiя ўжо 13-ы год праводзiць мясцовы партал sports.kz, – сваi тройкi называюць па адным трэнеры i гульцы ад кожнай каманды КПЛ. Як адзначыў сайт, па вынiках першага ў 2023-м апытання упершыню за доўгi час топ-3 склалi казахстанцы. Першае месца заняў Максiм Самародаў з «Актабэ», а другое i трэцяе – гульцы «Ардабасы» беларускага галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва Баўыржан Iсламхан i Асхат Тагыберген.

Але ж больш цiкавая аказалася тройка найлепшых брамнiкаў – iх узялi па месцах з агульнага рэйтынгу. I тут пераможцам стаў раптоўна беларускi кiпер «Каспія» Максім Плотнікаў перамог у намінацыі на сваёй пазіцыі. Гэта дзiўна хаця б таму, што «Каспiй» за тры сакавiцкiх матча набраў нуль ачкоў, а 25-гадовы футбалiст атрымаў у свае вароты сем мячоў. Больш, восем, прапусцiў за той жа перыяд толькi адзiн брамнiк, казахстанец Iгар Шацкi, чый карагандзiнскi «Шахцёр» таксама не мае балаў у таблiцы. Ну а дэбют Плотнiкава быў вельмi няўдалым – «Каспій» прайграў «Ардабасы» 1:3, а галкiпер не спас пры не самых складаных ударах са штрафных.

Cакрэт поспеху Плотнiкава ў галасаваннi аказаўся вельмi простым. Кiпераў сярод 28 удзельнiкаў апытання амаль нiхто не называў – таму Максiму хапiла аднаго чалавека, якi паставiў яго на першае месца. Гэтым чалавекам аказаўся – хто б вы думалi – беларускi паўабаронца Дзмiтрый Падстрэлаў, якi таксама гуляе за «Каспiй» i чамусьцi галасаваў ад клуба. Пры гэтым Падстрэлаў увогуле галасаваў толькі за суайчыннікаў: на другое месца паставiў яшчэ аднаго гульца «Каспiя», абаронцу Аляксея Залескага, а на трэцяе – брамніка «Кызыл-Жара» Рамана Сцяпанава. Ён i Плотнiкаў у мiнулым годзе ўваходзiлi ў варатарскую брыгаду «Шахцёра», за якi гуляў i Падстрэлаў.

Адзiн бал дазволiў Сцяпанаву стаць трэцiм у кiперскай намiнацыi. Пры гэтым Раман – адзiны брамнiк у Казахстане, якi за тры матча яшчэ не прапусцiў. Паставiў бы Падстрэлаў яго на першае месца – i ўсё выглядала б значна больш лагiчна, але ж атрымалася як атрымалася.

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты блога

Все посты