Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Ізноў у міноры незадаволены суддзямі: «Баранавічы» згубілі важныя пункты праз два непрызначаных пенальці і спрэчнае выдаленне
Відэа

Ізноў у міноры незадаволены суддзямі: «Баранавічы» згубілі важныя пункты праз два непрызначаных пенальці і спрэчнае выдаленне

Глядзім эпізоды.

Аўтар — Alex Zagorski
21 верасня, 15:07
Ізноў у міноры незадаволены суддзямі: «Баранавічы» згубілі важныя пункты праз два непрызначаных пенальці і спрэчнае выдаленне

Першая ліга паступова набліжаецца да фіналу. Да канца чэмпіянату застаецца 10 тураў, і калі пазіцыі дзяржынскага «Арсенала» на першым радку пакуль выглядаюць непахіснымі (на 10 пунктаў адарваліся ад другога месца), то за другое і трэцяе месцы намячаецца вялікая канкурэнцыя. Варта ўлічваць, што «Лакаматыў», які ідзем другім, у любым выпадку не будзе дапушчаны да эліты, таму, хутчэй за ўсё, павышацца ў класе будзе каманда з чацвёртага радка.

На дадзены напрамую ў вышэйшую лігу праходзіць ідучае трэцім «Дняпро», у сваю чаргу «Віцебск» займае месца магілёўцаў у стыках. Але канкурэнцыю абодвум калектывам будуць намагацца скласці яшчэ два клубы – «Макслайн» (5-е месца, 40 пунктаў) і «Баранавічы» (6-е, таксама 40 пунктаў). І тут у барацьбу ўступае судзейскі фактар.

16 верасня баранавіцкі клуб праводзіў гасцявы матч 24-га тура Д2 супраць пінскай «Хвалі» і прайграў 0:1, але паразы не магло і не адбыцца, калі б галоўны арбітр сустрэчы Яўген Навумаў прызначыў пенальці ў спрэчных эпізодах, відэа якіх апублікавалі на афіцыйнай VK-старонцы «Баранавічаў».

Таксама ў другім тайме гулец «Баранавічаў» атрымаў неадназначнае выдаленне: на 74-й хвіліне другую жоўтую картку паказалі паўабаронцу Ягору Міхею – Навумаў убачыў сімуляцыю. Але ж футбалісты вялі барацьбу ў якой дакладна быў кантакт, няхай і неабавязкова фол ад гульца «Хвалі».

Што думаеце пра эпізоды?

У выніку госці страцілі важныя пункты: як ужо пісалі вышэй, «Баранавічы» і «Макслайн» маюць аднолькавую колькасць балаў, але ў першых на адну гульню больш, такім чынам, цяпер перавагу ў гонцы за «Віцебскам» маюць «зялёна-жоўтыя». Вядома, рашэннямі суддзяў у матчы з «Хваляй» баранавічцы засталіся незадаволеныя:

– Гэта дэрбі, разумелі, што будзе не проста, гуляць супраць «Хвалі» на выездзе заўсёды не лёгка, але мы ехалі за трыма пунктамі! І я ўдзячны хлопцам і трэнерскаму штабу за гульню. Папракнуць іх не паварочваецца язык.

Засмуцілі судзейскія рашэнні, прынятыя галоўным арбітрам матча, лічу, што яны паўплывалі на вынік. Упэўнены, што аб'ектыўную і правільную ацэнку дзеянням арбітра дадуць і інспектар матча, і кваліфікаваныя спецыялісты АБФФ, – пракаментаваў паразу дырэктар «Баранавічаў» Іван Крутаў. Дарэчы, вельмі падобны каментар зусім нядаўна даваў кіраўнік «Смаргоні» з вышэйшай лігі Павел Люцько.

Увогуле, на судзейства ў мінорных беларускіх лігах апошнім часам скардзяцца шмат – раней гэта рабілі «Мёры» і «Ганцавічы» з Д3.

Напрыканцы адзначым, што наступны матч у першай лізе «Баранавічам» гуляць супраць «Віцебска». У 28-м туры «чырвона-сінія» згуляюць з «Дняпром», а ў апошнім туры – з «Макслайнам». Шансы выправіць турнірнае становішча ў каманды з Брэсцкай вобласці яшчэ будуць.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты