Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Золата чэмпіянатаў Казахстана і Узбекістана. Паспяховы сезон беларускіх легіянераў

Золата чэмпіянатаў Казахстана і Узбекістана. Паспяховы сезон беларускіх легіянераў

Дасягненні. 

Аўтар — KentYara98
27 лістапада, 18:16
Золата чэмпіянатаў Казахстана і Узбекістана. Паспяховы сезон беларускіх легіянераў

Футбольны сезон 2022/23 падыходзіць да канца і ўжо можна падводзіць нейкія вынікі. Гэты гульнявы год азнаменаваўся вялікім дэсантам беларускіх футбалістаў, якія адправіліся пагуляць за мяжу. Далёка не ва ўсіх усё склалася паспяхова, але ёсць тыя, хто сапраўды могуць запісаць гэты год сабе ў актыў.

Нападаючы Усевалад Садоўскі правёў сезон у казахстанскім «Ардабасы» пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста Аляксадра Сяднёва і заваяваў золата чэмпіянату краіны. Садоўскі правёў за свой клуб 57 матчаў, у якіх вызначыўся 14 галамі і да галявымі перадачамі. Сам гулец адзначыў, што гэты сезон стаў лепшым у яго кар'еры.

Што да галоўнага трэнера каманды, то 27 лістапада з'явілася інфармацыя, што клуб не працягне катракт з Сяднёвым.

У фінале Кубка Казахстана вікторыю святкаваў кастанайскі «Табол», колеры якога абараняў беларускі абаронца Павел Забелін. У складзе гэтай каманды беларус правёў 19 матчаў, у тым ліку 8 гульняў Лігі Канферэнцый УЕФА, у якіх вызначыўся 1 голам.

25-гадовы галкіпер зборнай Беларусі Павел Паўлючэнка разам са сваім «Пахтакорам» стаў чэмпіёнам Узбекістана. Беларускі гулец выйшаў на пляцоўку ў 7 матчах, прапусціўшы ўсяго 4 мячы, у 3 гульнях ён адстаяў «на нуль».

Лістапад 26 вызначыўся чэмпіён грузінскай Эраўнулі лігі. Ім стала батумскае «Дынама», у складзе якога выступае беларускі галкіпер Антон Чычкан. Для беларуса гэтае чэмпіёнства стала другім запар у грузінскім чэмпіянаце. Годам раней ён выйграў першынство ў складзе тбіліскага «Дынама».

У сёлетнім сезоне Антон правёў 21 матч, прапусціў 20 мячоў. У чатырох сустрэчах адыграў «на нуль».

З залатымі медалямі ёсць беларусы і ў другім дывізіёне Казахстана. Чэмпіёнам турніру стаў «Елімай» Валерыя Каршакевіча. 35-гадовы беларус згуляў у 30 матчах і вызначыўся 1 голам і 2 асістамі.

ВІДЭА

Іншыя пасты блога

Усе пасты