Усе навіны

Каралёк пра міжнародны бан: «Добра, мы з Расіяй дамовіліся пра сумесны календар. Канкурэнцыя ў Беларусі на трэку ёсць, але хочацца міжнароднага ўзроўню гонак»

23 сакавіка 2023, 22:49

Велагоншчык Яўген Каралёк падзяліўся меркаваннем аб міжнародным адхіленні беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Так, нас адхілілі, але, балазе, мы з Расіяй дамовіліся пра сумесны календар, і той [2022-гі] год у нас таксама быў насычаны, мы ганяліся – гэта самае галоўнае.

– А як цяпер з хлопцамі-замежнікамі, з кім перасякаўся раней і падтрымліваў добрыя адносіны, змянілася ў іх стаўленне?

– Усё гэтак жа засталося. Мы не абмяркоўвалі нават вось гэтыя ўсе тэмы. Як размаўлялі, так і маем зносіны.

Запрашаюць нас на чэмпіянат Азіі, там таксама высокая канкурэнцыя ў веласпорце.

– Табе ёсць з кім спаборнічаць у Беларусі на трэку?

– Канкурэнцыя ёсць, так, безумоўна, але хочацца, вядома, большага, хочацца іншых хуткасцяў, міжнароднага ўзроўню гонак хочацца, – сказаў Каралёк.

Нагадаем, што Каралёк з'яўляецца падпісантам праўладнага ліста спартоўцаў.