Усе навіны

Дзмітрый Бага: «Калі паступіць прапанова з БАТЭ, разгледжу»

11 студзеня, 17:39

Паўабаронца Дзмітрый Бага падзяліўся меркаваннем аб патэнцыйным вяртанні ў БАТЭ. Раней футбаліст растаўся з брэсцкім «Дынама».

– Цябе Крывушэнка запрашаў у Брэст. Цяпер ён узначаліў БАТЭ. Не тэлефанаваў?

– Не.

– Чаму ты да гэтага часу не ў БАТЭ?

– Не ведаю, што адказаць. Мне ніхто не тэлефанаваў. Пайшоў бы я? Разгледзеў бы. Бо для мяне гэта родны клуб. Амаль уся кар'ера там прайшла. Але мяне не запрашалі.

– Як лічыш, у Крывушэнкі атрымаецца ў БАТЭ?

– Цяжка сказаць. Пакуль незразумела, хто застанецца ў камандзе, каго здолеюць падпісаць, які бюджэт. Зразумела, што тамака часы відавочна не лепшыя, калі шматлікія сыходзяць.

Ігар Мікалаевіч вопытны спецыяліст. У плане футбола ён добрую гульню спрабуе паставіць. Патрэбны час. Будзе шмат моладзі. У Брэсце ён знаходзіў мову з моладдзю, давяраў ёй. У гэтым праблем не павінна быць. У любым выпадку яму будзе цяжка.

– Калі паклічуць, пойдзеш у БАТЭ?

– Калі набяруць і прапануюць, то разгледжу, вядома. Цяпер не магу сказаць дакладна: пайду ці не пайду. Варыянт у любым выпадку разгледзеў бы, – сказаў Бага.