Усе навіны

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Нурымбет замест заграбскай «Лакаматывы» пяройдзе ў «Шахцёр» (sport5.by)

14 лютага, 15:23

Казахстанскі паўабаронца Абінур Нурымбет далучыцца да «Шахцёра». Пра гэта паведамляе sport5.by.

Мінулы сезон футбаліст правёў у «Энергетыку-БДУ». У 12 матчах аформіў 7 (2+5) дзейсных балаў. Падрабязная статыстыка па спасылцы.

Раней паведамлялася, што Нурымбет пяройдзе ў заграбскую «Лакаматыву».

Нагадаем, на салігорскі клуб накладзена часовая забарона на рэгістрацыю новых гульцоў.