Усе навіны

Сяргей Гурэнка: «За міжсезонне мінскае «Дынама» змянілася мацней, чым «Тарпеда-БелАЗ»

2 сакавіка, 10:28

Экс-трэнер мінскага «Дынама» Сяргей Гурэнка падзяліўся чаканнямі ад матчу за Суперкубак паміж мінскім «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ».

– Фаварытам матчу з'яўляецца «Дынама», калі параўноўваць падбор гульцоў. У мінчанаў і лаўка большая, і выбар лепшы. Плюс каманда больш вопытная, чым «Тарпеда». Але важна, хто лепш падрыхтаваўся да матчу, у якой форме гульцы. Па таварыскіх гульняў гэта цяжка вызначыць з боку.

На мой погляд, за міжсезонне «Дынама» змянілася мацней, чым «Тарпеда». Вялікая колькасць асноўных гульцоў пакінула каманду, замест іх прыйшлі новыя. Жодзінцы ж больш захавалі і нават умацаваліся. Але ўсё роўна ў «Дынама» перавага.

Не думаю, што матч будзе выніковым. Калі адна з каманд і пераможа, то з розніцай у мяч. Зразумела, многае залежыць ад рэалізацыі, але чакаю, хутчэй, закрытую гульню.

Хто будзе лідарам «Дынама» ў новым сезоне? Паліцевіч так і застанецца. Ад яго многае залежыць і на полі, і ўнутры калектыву. А адкрыццём можа стаць Мялешын, арандаваны ў маскоўскага «Спартака», – сказаў Гурэнка.