Tribuna/Футбол/Блогі/Заўзятар у футболцы з надпісам «Выратуйце Украіну» выбег на поле падчас матча ЧС. Раней ён дапамагаў украінцам, якія ўцякалі ад вайны

Заўзятар у футболцы з надпісам «Выратуйце Украіну» выбег на поле падчас матча ЧС. Раней ён дапамагаў украінцам, якія ўцякалі ад вайны

Моцны пратэст на гульні паміж Партугаліяй і Уругваем.

29 лістапада 2022, 13:45
Заўзятар у футболцы з надпісам «Выратуйце Украіну» выбег на поле падчас матча ЧС. Раней ён дапамагаў украінцам, якія ўцякалі ад вайны

Галоўным героем чыста футбольнай часткі другога тайма матча ЧС-2022 паміж Партугаліяй і Уругваем стаў Бруну Фернандэш – зорны паўабаронца зрабіў дубль і прынёс камандзе перамогу з лікам 2:0, што гарантавала пуцёўку ў плэй-оф сусветнага першынства.

Але быў і іншы герой. Заўзятар зладзіў моцную акцыю пратэсту, калі выбег на поле з вясёлкавым сцягам (такую расфарбоўку, нагадаем, ФІФА і арганізатары ЧС усяляка намагаюцца забараніць у Катары) у футболцы з лога Супермэна і двума надпісамі – «Выратуйце Украіну» на грудзях і «Павага іранскім жанчынам» на спіне.

У афіцыйную тэлевізійную трансляцыю гэты момант трапіў толькі часткова (у той момант галоўны арбітр, іранец Алірэза Фагані, прыбіраў з газона сцяг), але афіцыйныя фатографы сустрэчы зрабілі шмат яскравых кадраў. Вось яны:

Таксама не можам не звярнуць увагу на адну з татуіровак заўзятара – на яго левай руцэ выбіты ўкраінскі трызубец:

Адважнага заўзятара завуць Марыё Феры – ён італьянскі футбаліст і грамадскі дзеяч. Да лютага 2022-га ён выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Індыі, а калі турнір спынілі праз пандэмію кавіда, мужчына вярнуўся ў Еўропу і дапамагаў перавозіць ўкраінцаў, якія ўцякалі ад вайны.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты