Tribuna/Футбол/Блогі/«МЮ» выйграў першы трафей з 2017-га: казка «Ньюкасла» ў Кубку лігі скончылася

«МЮ» выйграў першы трафей з 2017-га: казка «Ньюкасла» ў Кубку лігі скончылася

Карыюс прапусціў, але не вінаваты.

27 лютага 2023, 11:25
1
«МЮ» выйграў першы трафей з 2017-га: казка «Ньюкасла» ў Кубку лігі скончылася

Першы трафей англійскага футбола ў гэтым сезоне разыграны: «Манчэстэр Юнайтэд» пераканаўча абгуляў «Ньюкасл» у фінале Кубка лігі – 2:0.

🔹 Усе галы ўклаліся ў 6 хвілін. Спачатку на 33-й хвіліне Люк Шоў падаў на Каземіра – бразілец быў дакладным у сваім удары.

🔹 А затым прабіў і Маркус Рэшфард – спачатку гол залічылі на яго, але ў перапынку ўсё ж угледзелі рыкашэт Свена Ботмана і афіцыйна прызналі гэта аўтаголам.

🔹 Галоўны сюжэт матча – вяртанне Лорыса Карыюса ў футбол пасля двухгадовага перапынку. Марцін Дубраўка ўжо быў згуляны за «МЮ» у турніры, а Нік Поўп атрымаў чырвоную ў папярэднім туры АПЛ – дыскваліфікацыя распаўсюджваецца на ўсе турніры.

Дзеля справядлівасці, у абодвух галах віна Карыюса мінімальная. У астатнім – 8 сэйваў і найлепшая ацэнка ў камандзе ад SofaScore (7,9). Таму вяртанне можна назваць удалым – пытанняў да немца няма.

🔹 Гэта першы трафей Эрыка тэн Хага ў клубе.

І першы трафей «МЮ» за 5 год і 278 дзён. У апошні раз каманда выйгравала хоць што-небудзь яшчэ ў маі 2017-га – гэта была перамога ў Лізе Еўропы над «Аяксам» тады яшчэ Петэра Боса. Гэта было найдаўжэйшае чаканне трафея для «МЮ» з перыяду паміж 1977 і 1983 гадамі.

🔹 «Ньюкасл» прайграў свой дзявяты запар матч на «Уэмблі». Серыя працягваецца яшчэ з фіналу Кубка Англіі 1974-га (!). Гэта самая працяглая зараз серыя параз на галоўным стадыёне Англіі сярод усіх клубаў.

Фота: Reuters/John Sibley

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты