Tribuna/Футбол/Блогі/За Італію дэбютаваў форвард, які ніколі не гуляў у Еўропе – і адразу ж забіў. Яго сваякі – медалісты АГ у складзе Аргенціны

За Італію дэбютаваў форвард, які ніколі не гуляў у Еўропе – і адразу ж забіў. Яго сваякі – медалісты АГ у складзе Аргенціны

Удалы старт Матэа Рэтэгі ў Скуадры.

За Італію дэбютаваў форвард, які ніколі не гуляў у Еўропе – і адразу ж забіў. Яго сваякі – медалісты АГ у складзе Аргенціны

Зборная Італіі прайграла зборнай Англіі, аднак увесь другі тайм была блізкая да таго, каб хаця б зраўняць. Не ўдалося, хаця першы крок да гэтага зрабілі ў пачатку другога тайма. Мяч забіў Матэа Рэтэгі, які дэбютаваў за зборную Італіі.

Аднак гэта не адзіны яго дэбют: у гэтым матчы ён таксама ўпершыню выйшаў на поле на тэрыторыі Еўропы.

Рэтэгі – унук італьянцаў, бацька і сястра прадстаўлялі Аргенціну на АГ, але не ў футболе

Матэа Рэтэгі, які нарадзіўся ў аргенцінскім Сан-Фернанда, з'яўляецца выхаванцам «Рывер Плейта», аднак ужо ў 2016-м яго перацягнула да сябе «Бока Хуніярс». Ёй ён і належыць да гэтага часу – проста выступае на правах арэнды за «Тыгрэ».

Выбар футбола – некалькі незвычайны для сям'і Рэтэгі. Ягоны бацька Карлас займаецца хакеем на траве, нават прадстаўляў зборную Аргенціны з 1989 па 2006 гады, у тым ліку на трох Алімпійскіх гульнях (1996, 2000 і 2004 гадоў). Аднак галоўнае дасягненне здабыў ужо як трэнер мужчынскай зборнай – алімпійскае золата ў Рыа-2016.

Сястра Матэа таксама пайшла за бацькам у хакей на траве. Мікаэла Рэтэгі таксама паспела ўжо нават згуляць за Аргенціну на АГ-2020 у Токіа, дзе з камандай здабыла сярэбраны медаль.

Аднак сам Матэа пайшоў у футбол. І, нягледзячы на тое, што гуляў за зборную Аргенціны на маладзёжных узроўнях, на дарослым прыняў выклік зборнай Італіі. Па мамінай лініі дзед і бабуля футбаліста – італьянцы, што і рабіла яго даступным для змены грамадзянства. І гэта ў той час, калі Аргенціна – дзеючы чэмпіён свету, а Ліянель Скалоні не цураецца выклікаць маладых талентаў. Яшчэ большае шаленства дадае тое, што Матэа, як пішуць італьянскія СМІ, нават не ведае італьянскай.

У двухгадовай арэндзе ў «Тыгрэ» ён паказвае прыстойную рэзультатыўнасць: 23 галы ў 51 матчы мінулага сезона і ўжо 6 галоў у 8 матчах гэтага сезона. Хаця сама каманда займае ажно 21 месца (з 28).

Сваю мянушку, Эль Чапіта, Матэа атрымаў дзякуючы бацьку: таго называюць Эль Чапа.

«Зараз ён не хоча размаўляць, ён узбуджаны. Ён проста сказаў мне, што гэта вялікі гонар быць выкліканым чэмпіёнамі Еўропы. Ён вельмі шчаслівы і горды, поўны энтузіязму», – так Карлас Рэтэгі апісваў эмоцыі свайго сына пасля яго трапляння ў папярэднюю заяўку зборнай Італіі.

Справамі Рэтэгі займаецца агенцтва Франчэска Тоці, пераезд у Еўропу – справа часу

На гэтым фоне ўжо гаворыцца, што пераход у еўрапейскі клуб зусім не за гарамі. Як піша La Gazzetta Dello Sport, «Рома», «Інтэр» і «Мілан» ужо звярталіся да асяроддзя футбаліста, каб даведацца яго даступнасць для пераходу ўлетку.

Дапамагаць яму па справах будзе агенцтва Франчэска Тоці. Матэа распавёў, што легенда «Ромы» сам патэлефанаваў яму і прапанаваў супрацоўніцтва: «Я быў дома і мне патэлефанавалі з агенцтва, каб сказаць, што Франчэска хоча са мной паразмаўляць, каб пазнаёміцца. На наступны дзень мы далучыліся да відэазванка, ён быў там. Уявіце, як мы з татам былі ўражаны. Гэта вялікі гонар і радасць, што такі важны чалавек глядзіць на мяне, гэта было нешта вельмі прыемнае. Я вельмі рады».

Толькі трыма клубамі цікавасць не абмяжоўваецца. Бацька Рэтэгі распавёў, што Матэа цікавяцца нават у АПЛ, а інтарэс з'явіўся яшчэ да выкліку ў зборную: «Я магу пацвердзіць, што многія еўрапейскія клубы пераглядаюць яго, гуляць у Еўропе – гэта яго мара. Хто ім цікавіцца? Адусюль ёсць цікавасць: з Італіі, Іспаніі, Германіі і нават з Прэм'ер-лігі. Вядома, выклік у зборную змясціў яго ў цэнтр увагі, але скаўты адсочваюць Матэа ўжо некалькі тыдняў, калі не месяцаў, напрыклад, з міланскіх клубаў».

Сам ён, дзелячыся эмоцыямі пасля забітага мяча Англіі, таксама не стаў хаваць гэтую мару: «Будучыня? Я спадзяваюся згуляць у Італіі ці Еўропе ў найбліжэйшай ці аддаленай будучыні. Але сёння я з «Тыгрэ», шчаслівы, што нашу гэтую футболку».

А найлепшую характарыстыку форварда пакуль што даў Манчыні: «Ён нагадвае мне Бацістуту, калі той упершыню прыехаў у Італію».

Фота: Jonathan Moscrop, Antonio Balasco/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Камера на рэферы, інтэрв'ю трэнераў у перапынку, празрыстасць ВАР на стадыёне – ФІФА тэстуе новыя фічы
Сёння, 01:20
1
Грандыёзны скандал у зборнай Польшчы: Левандоўскага пазбавілі капітанства – ён адмовіўся гуляць
10 чэрвеня, 03:54
2
«Чэлсі» збірае каманду з выхаванцаў «Сіці» – Дэлап ужо шосты такі на «Стэмфард Брыдж»
7 чэрвеня, 14:29
3
Самая вялікая перамога ў гісторыі, эфектны Дуэ, Энрыке паўтарыў Пепа – найцікавейшыя факты пра фінал ЛЧ
1 чэрвеня, 07:34
4
Жуль Кундэ з'явіўся на чырвонай дарожцы ў Канах – зорка «Барселоны» раздала стылю
23 траўня, 13:40
2
«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 траўня, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 траўня, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 траўня, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 траўня, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 красавіка, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Усе пасты