Tribuna/Футбол/Блогі/«Рэал» разбіў «Барсу» ў паўфінале Кубка Іспаніі – неймаверны Бензема зрабіў хет-трык на «Камп Ноу»

«Рэал» разбіў «Барсу» ў паўфінале Кубка Іспаніі – неймаверны Бензема зрабіў хет-трык на «Камп Ноу»

«Барса» не аформіць трафейны дубль дома.

6 красавіка 2023, 10:05
«Рэал» разбіў «Барсу» ў паўфінале Кубка Іспаніі – неймаверны Бензема зрабіў хет-трык на «Камп Ноу»

«Барселона» прымала «Рэал» у матчы ў адказ паўфіналу Кубка Іспаніі. І на «Камп Ноу» не змагла ў Эль-Класіка ўтрымаць мінімальную перамогу пасля першага матча – прайграла 0:4.

🔹 Ужо на трэцяй хвіліне здавалася, што Давід Алаба згуляў рукой у сваёй штрафной плошчы. Гаві вельмі прасіў пенальці, аднак Алаба той рукой трымаў сябе на полі – фол не зафіксавалі.

🔹 На 7-й хвіліне пашкоджанне атрымаў Эдуарда Камавінга. Аднак ён не папрасіў замену – у выніку стаў адным з найлепшых гульцоў матча.

А яшчэ выратаваў Гаві ад праблем – той палез высвятляць адносіны з Вінісіусам Жуніёрам. Калі б не ўмяшанне Камавінгі, жоўтай магло і не абысціся.

Для Вінісіуса гэта была не адзіная сварка – ён потым счапіўся яшчэ з Рональдам Арауха.

🔹 Лік «Рэал» адкрыў на 45+1-й: Бензема пракінуў мяч Вінісіусу, той прабіў – гол.

Што цікава, гэты мяч прыйшоў з контратакі пасля забойнага моманту «Барсы» – ад шыкоўнага ўдару Левандоўскага мадрыдцаў выратаваў толькі Куртуа.

🔹 Падвоілі перавагу госці ўжо на 50-й хвіліне: Модрыч выкаціў Бензема пад удар, француз не прамахнуўся.

🔹 А ўжо на 58-й Бензема аформіў дубль – з пенальці. Франк Кэсіэ сфаліў супраць Вінісіуса і падарыў «Рэалу» яшчэ большы адрыў.

🔹 А на 81-й хвіліне Бензема аформіў хет-трык: атрымаў цудоўную перадачу ад Вінісіуса, утаймаваў мяч і з блізкай адлегласці прабіў тэр Стэгена.

🔹 У фінале «Рэал» згуляе з «Асасунай» – тая напярэдадні ў дадатковы час абгуляла «Атлетык» і выйшла ў фінал Кубка Іспаніі ў другі раз у гісторыі.

🔹 «Рэал» упершыню выйграў Эль-Класіка ў 2023-м – пасля серыі з трох паражэнняў «Барселоне» запар (па адным у Суперкубку, Кубку і чэмпіянаце).

🔹 «Барселона» за адзін гэты матч прапусціла 44% ад колькасці ўсіх галоў, якія прапусціла ў чэмпіянаце – 4 супраць 9.

🔹 Апошнім гульцом, які аформіў хет-трык у Эль-Класіка ў складзе «Рэала», быў Іван Самарана – у студзені 1995-га на «Бернабеу». Апошнім мадрыдцам, які рабіў гэта на Камп Ноу, быў яшчэ Ферэнц Пушкаш – у студзені 1963-га.

Тады ж і адбылася апошняя перамога «Рэала» ў Барселоне з розніцай у 4 мячы – 60 гадоў таму выйгралі 5:1.

Фота: скрыншоты трансляцыі, «Рэал»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты