Tribuna/Футбол/Блогі/«Астана» Эбонга і «Жэніс» Грачыхі засталіся без арэны, а «Мактаарал» Юдзянкова – без грошай. Беды казахстанскага футбола і беларусаў

«Астана» Эбонга і «Жэніс» Грачыхі засталіся без арэны, а «Мактаарал» Юдзянкова – без грошай. Беды казахстанскага футбола і беларусаў

Такая вось сітуацыя.

Аўтар — Pam-pam
25 лютага, 19:46
«Астана» Эбонга і «Жэніс» Грачыхі засталіся без арэны, а «Мактаарал» Юдзянкова – без грошай. Беды казахстанскага футбола і беларусаў

У наступную пятніцу ў Казахстане стартуе футбольны чэмпіянат, у якім прымуць удзел 14 каманд. Сачыць за турнірам вельмі зручна на нашым сайце.

Яшчэ пару тыдняў таму ўдзельнікаў была няцотная колькасць. Усё таму, што «Мактаарал» з горада Атакента, за які два сезоны правёў беларускі абаронца Руслан Юдзянкоў, зняўся з турніру. Такая верагоднасць была агучаная 5 лютага. Тады ў клубе папярэдзілі: калі да сярэдзіны месяца не адшукаецца спонсар, то «Мактаарала» ў вышэйшай лізе не будзе. У выніку спонсар так і не адшукаўся. Акімат Туркестанскай вобласці (то-бок мясцовы «аблвыканкам») абяцаў падкінуць сціплыя 200 мільёнаў тенге (каля 410 тысяч еўра), але гэтага так і не зрабіў.

Яшчэ да таго, як клуб паведаміў пра сваю адмову, пра яго нядопуск абвясціла камісія па ліцэнзаванню Казахстанскай федэрацыі футбола. Афіцыйная фармулёўка - «за невыкананне і неадпаведнасць мінімальным патрабаванням правілаў па ліцэнзаванні футбольных клубаў».

Як пісалі казахстанскія медыі, «Мактаарал» меў час да 20 лютага вырашыць пытанне, але так нічога і не зрабіў. У выніку каманды няма нават сярод удзельнікаў Д2, а ў Д3 заяўлены моладзевы калектыў.

Вакантнае месца ў «вышцы» аказалася не моцна запатрабаваным. Адразу шэсць клубаў Д2 адмовіліся ад павышэння. У выніку у турніры застаўся паўладарскі «Аксу», які завяршыў леташні чэмпіянат на апошнім 14-м месцы. Гэта той самы калектыў, дзе ў мінулым годзе праваліўся беларускі галкіпер Аляксандр Гутар і досыць сціпла выступаў форвард Андрэй Салавей.

Што да Юдзянкова, то выглядае на тое, што ён пакінуў «Мактаарал», які перажывае фінансавыя цяжкасці. Нягледзячы на адсутнасць афіцыйных заяў, гулец быў заўважаны спачатку на зборах «Кайсара» ў Турцыі, а затым і на прэзентацыі каманды. Застаецца дачакацца толькі афіцыйнага прэс-рэлізу.

Сітуацыя з «Мактааралам» - не адзіная праблема ў казахстанскім футболе. Адразу дзве сталічныя каманды засталіся без хатняй арэны (так, адной на дваіх) – яе проста закрылі на рэканструкцыю. Так, «Астана», за якую выступае найлепшы футбаліст Беларусі Макс Эбонг (збіраўся яе пакінуць, але рыхтаваўся з калектывам да сезона), на час пазбавілася магчымасці выступаць на «Астана Арэне» – стадыён закрылі на рэмонт праз праблемы з дахам. Казахстанскія СМІ пісалі, што брыль арэны з кожным годам апускаўся на некалькі сантыметраў, што правакавала працёкі шмат у якіх месцах і ўвогуле пагражала абрушэннем.

Яшчэ восенню мінулага года адміністрацыя горада заяўляла, што рэканструкцыя мусіць завяршыцца летам-2024, але пазней з'явілася ўдакладненне, што да гэтага часу завяршаць толькі частку работ. Затым арэна прыме гульні качэўнікаў – міжнародныя спаборніцтвы па этнічных відах спорту, пасля якіх давядзецца мяняць штучны газон. Таму ў 2024 годзе на «Астана Арэне» футбола не будзе – ні клубнага, ні на ўзроўні зборных.

Срэбны прызёр мінулага чэмпіянату казахстанскай прэм'ер-лігі правядзе ўсе дамашнія матчы на алмацінскім стадыёне «Хан-Тэнгры», за 1200 кіламетраў ад сталіцы. І ўжо на будучым тыдні каманда Эбонга адкрывае сезон сустрэчай супраць сваіх землякоў – «Жэнісу», якія таксама застаўся без «Астана Арэны».

Клуб, у які ў гэтае міжсезонне перабраліся Сяргей Волкаў і Дзяніс Грачыха (апошні – на правах арэнды), абраў для сябе новы дом крыху бліжэй – усяго ў двухстах кіламетрах ад сталіцы. Найбліжэйшы год «Жэніс», які толькі атрымаў павышэнне, правядзе на арэне «Шахцёр» у Карагандзе.

У «Жэніса» наогул незвычайная сітуацыя. Раней клуб праводзіў свае гульні на цэнтральным стадыёне імя Кажымукана Мунайтпасава – найстарэйшай арэне Астаны. У 2020-м яе закрылі на капітальны рамонт, а крыху пазней прызналі аварыйнай, каб замест рэканструкцыі проста зруйнаваць стадыён. У 2022-м мясцовая антыкарупцыйная служба пачала расследаванне факту атрымання хабару за спрыянне ў прызнанні аварыйнасці, але стадыён да таго часу ўжо прыйшоў у запусценне.

У лютым 2024-га стала вядома, што стадыён усё ж знясуць, хоць і паспрабуюць захаваць некаторыя часткі канструкцыі. На яго месцы абяцаюць пабудаваць новую арэну крытага тыпу. Па праекце плануецца 4500 пасадачных месцаў паводле 3-й катэгорыі стандартаў UEFA з гульнявым полем памерам 105 на 68 метраў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты