Усе навіны

Тыраж «Прэсбола» знізіўся на 15% за год

13 студзеня 2023, 12:15
3

Тыднёвы тыраж «Прэсбола» знізіўся на 15% за апошні год.

Напачатку 2022-га ён складаў 7928 экзэмпляряў (4281 у нумара за аўторак, 11 студзеня, і 3647 у нумара за пятніцу, 14 студзеня), напачатку 2023-га – ужо ўсяго 6724 (3630 у нумара за аўторак, 10 студзеня, і 3094 у нумара за пятніцу, 13 студзеня).

Акрамя таго, на 19% за год скарацілася падпіска на PDF-версію выдання – з 58 экзэмпляраў напачатку 2022-га да 47 напачатку 2023-га.