Усе навіны

Алег Шэпель: «Грамадскія арганізацыі, як у Беларусі, – па-за палітыкай і дзяржава не мае права ўмешвацца ў іх справы»

4 кастрычніка, 08:16

Старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі (ПКБ) Алег Шэпель пасля допуску беларускіх спартсменаў да Паралімпіяды ў нейтральным статусе падзяліўся меркаваннем аб рэакцыі ва Украіне.

– Тое, што кажа Украіна, – гэта брудная палітыка. Напрыклад, казалі, што нашыя паралімпійцы пішуць украінскім паралімпійцам у вайбер і пагражаюць ім, жадаюць смерці. Гэта проста нерэальна!

Што нашыя спартоўцы ездзілі па Беларусі і збіралі грошы для куплі зброі для расiйскага войска. Разумееце, якая хлусня?

Галоўнае, што многія краіны ўжо ў такое не вераць. Гэты канфлікт – гэта канфлікт палітыкаў, вайскоўцаў, але ніяк не спартсменаў. Тым больш паралімпійцаў.

Нам дапамагалі найлепшыя юрысты Беларусі. Дапамагалі бязвыплатна. Па кожным пункце мы прайшліся і даказалі, што не парушылі ніводны пункт МПК.

Грамадскія арганізацыі, як у нас, – яны па-за палітыкай і дзяржава не мае права ўмешвацца ў іх справы. Але ў МПК выразна былі бачныя навучанні ад некаторых краін, як праводзіць галасаванне. І які ціск быў на нейтральныя краіны.

Нядаўна было інтэрв'ю прэзідэнта Паралімпійскага камітэта Украіны, дзе ён заяўляе аб тым, што мы ўсіх падкупілі, што ў нас карупцыя, мы раздавалі канверты. Як можна раздаць канверты шэйху, які мае мільярды?

Палітыка – гэта брудна. На шчасце, перавага ў наш бок усё большая, – сказаў Шэпель.

Нагадаем, што беларусы і расіяне не былі прадстаўлены на Паралімпіядзе-2022 у Пекіне, якая адбылася неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.