Усе навіны

У час Алімпіяды і Паралімпіяды будзе забаронена здымаць фільмы і серыялы на некаторых вуліцах Парыжа

25 кастрычніка, 15:54

Нацыянальны цэнтр кінематаграфіі і анімацыі Францыі забараніў здымкі на адкрытым паветры на некаторых вуліцах Парыжа падчас правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у наступным годзе.

Забарона будзе дзейнічаць з 16 чэрвеня па 15 верасня.

За межамі гэтых зон здымкі будуць дазволены, але ў абмежаванай колькасці.

Film Paris Region паведаміла, што на час правядзення спаборніцтваў можа прапанаваць 1683 іншых лакацый за межамі алімпійскіх зон, якія могуць замяніць больш вядомыя. Або ж разгледзець варыянт са здымкамі ў іншых гарадах, напрыклад, Ліёне і Бардо.

Нагадаем, Алімпійскія гульні пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня, а Паралімпійскія гульні - з 28 жніўня па 8 верасня.