Усе навіны

Худзенка пра адмову Германіі дапускаць беларусаў на ЧС: «Я настроена, што ўсё ж нямецкае кіраўніцтва зменіць сваё рашэнне»

29 траўня, 11:35

Беларуская вяслярка Вольга Худзенка пракаментавала рашэнне Асацыяцыя байдаркі і каноэ не дапускаць беларусаў да ўдзелу ў чэмпіянаце свету ў Дуйсбургу, які пройдзе ў жніўні і з'яўляецца кваліфікацыйным для Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы.

«Я вам скажу шчыра, вера заўсёды жыве ўва мне. Я ўсё ж з надзеяй, з верай рыхтуюся на чэмпіянат свету. Што будзе апроч, гэта ўжо як другараднае.

Але на сённяшні дзень я настроена на чэмпіянат свету, я настроена, што ўсё ж такі кіраўніцтва Германіі зменіць сваё рашэнне, якое было занадта гучным для нас і незразумелым. Усё ж такі ёсць надзея», – сказала Худзенка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.