Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Макс Ферстапен – лепшая роля другога плану. Як такое магчыма з пераможцам Гран Пры Аўстрыі?

Макс Ферстапен – лепшая роля другога плану. Як такое магчыма з пераможцам Гран Пры Аўстрыі?

Безумоўна, першы ў кар’еры Ферстапена Вялікі шлем – поўл-пазіцыя, перамога і лепшы круг у гонцы з лідзіраваннем ад старту да фінішу – важны і сам па сабе, і з гледзішча чэмпіянату. Але не Макса я б назваў выканаўцам галоўнай ролі на Гран Пры Аўстрыі.

Макс Ферстапен – лепшая роля другога плану. Як такое магчыма з пераможцам Гран Пры Аўстрыі?

Фота: formula1.com

Безумоўна, першы ў кар’еры Ферстапена Вялікі шлем – поўл-пазіцыя, перамога і лепшы круг у гонцы з лідзіраваннем ад старту да фінішу – важны і сам па сабе, і з гледзішча чэмпіянату. Але не Макса я б назваў выканаўцам галоўнай ролі на Гран Пры Аўстрыі.

Па прызнанні самога лідара чэмпіянату Формулы-1, учора па трасе ў Шпільбергу яго балід ехаў нібы па рэйках. Тут і аналізаваць няма чаго – Red Bull на сваім хатнім трэку з цяпер ужо выдатнай сілавой устаноўкай ад Хонды быў непераможным па змоўчванні. Нават калі б Хэмілтан не пашкодзіў днішча свайго баліду аб парэбрык і зноў фінішаваў другім, як і тыднем раней тут жа на Гран Пры Штырыі, то ўсё роўна саступіў бы Ферстапену шмат.

Пры гэтым Льюіс яшчэ і свайго маладога суайчынніка з McLaren Ланда Норыса абагнаў не адразу. І нават пахваліў за выдатны пілатаж. Але гэта быў яго максімум на аўстрыйскай трасе. Паўтарыць які не атрымалася праз згаданае вышэй пашкоджанне машыны.

Гэта праблема вымусіла сяміразовага і дзейснага чэмпіёна саступіць свайму напарніку Валтары Ботасу. І вось фін, не пабаюся заявіць, быў выканаўцам адной з галоўных роляў усяго мінулага этапу! Яму ёсць што даказваць камандзе. Гэта з Хэмілтанам яна перад другім уік-эндам у Шпільбергу Mercedes працягнуў кантракт, прычым адразу на два гады, а не на адзін, як было ў мінулыя разы.

Ботас жа пакуль што толькі адзін з прэтэндэнтаў на месца ў какпіце мерсэдэсаўскага баліда ў наступным годзе. Глава калектыву Тота Вольф пацвердзіў, што кандыдатаў два, і другі з’яўляецца Джордж Расэл, які пакуль што выступае ў складзе Williams. І ён, выконваючы ў бягучым сезоне адно з роляў другога плану, на аўстрыйскім этапе выканаў адну з галоўных.

За папярэднія восем этапаў Джордж прывучыў нас да таго, што ў другую частку кваліфікацыі ён трапляе без асабістых цяжкасцей. На першым у гэтым годзе ўік-эндзе на Рэд Бул Рынгу ён быў блізкім да таго, каб патрапіць і ў фінал, а на другім нарэшце гэта зрабіў. І потым нават аказаўся хутчэйшым за Лэнса Строла з Aston Martin!

Але ў гонцы традыцыйна для Williams у яго зноў нешта пайшло не так. Яшчэ на ўстановачным кругу Расэл паведаміў пра праблемы ў задняй частцы свайго баліда. Аднак, страціўшы дзве пазіцыі на старце, затым брытанец здолеў вярнуцца ў першую дзясятку! Ну а яго гераічная абарона дзясятай пазіцыі ад двухразовага чэмпіёна Фернанда Алонса з Alpine пад канец гонкі, што працягвалася дзесяць кругоў, упрыгожыла ўвесь Гран Пры.

Так, Джордж у выніку саступіў іспанцу, фінішаваўшы адзінаццатым. Затое свой гоначны талент ён у чарговы раз прадэманстраваў выдатна. І, не зарабіўшы фармальных ачкоў у чэмпіянаце, зарабіў нефармальныя ў вачах кіраўніцтва Mercedes. У сацсетках пры гэтым жартуюць, што ён ужо за супрацьстаянне з Алонса варты заліковых балаў.

Зразумела, што вынік заўсёды на табло. І Ботас учора заняў другое месца, але яно зусім не было яму гарантаванае. Па-першае, апынуўся ён на ім збольшага дзякуючы праблемам у Хэмілтана, якога наўрад ці абагнаў бы, калі б у таго гонка склалася ў штатным рэжыме. А па-другое, далёка не факт, што, у адрозненні ад Льюіса, Валтары абагнаў бы Норыса.

Ланда фінскі пілот апярэдзіў дзякуючы ў першую чаргу пакаранню, накладзенаму на брытанца суддзямі. Пасля рэстарту на трэцім кругу (на першым на трасу выехаў аўтамабіль бяспекі праз аварыю гоншчыка Alpine Эстэбана Акона) Норыс у чацвёртым павароце ненаўмысна выціснуў з трасы ў гравій напарніка Ферстапена па Red Bull Серхіа Перэса. За што на перад пераабуваннем на піт-стопе вымушаны быў адстаяць дадатковыя пяць секунд. Яны і каштавалі яму другога месца.

Чэка, дарэчы, у выніку таго інцыдэнту адкаціўся з трэцяй пазіцыі на дзясятую, і мусіў быў адыгрывацца. Пры гэтым ён двойчы амаль у такіх жа абставінах амаль аналагічным чынам абышоўся з гоншчыкам Ferrari Шарлям Леклерам, за што атрымаў ад суддзяў агулам дзесяць штрафных секунд, якія ў фінішным пратаколе адкінулі яго з пятага месца на шостае. Але ці сапраўды Серхіа і Ланда заслугоўвалі сваіх пакаранняў?

На маю думку, атака па вонкавым радыусе (а менавіта так атакаваў Перэс Норыса, а потым двойчы яго самога Леклер) – гэта павышаная рызыка, усведамляць якую мусяць і тыя, хто на яе ідзе, і суддзі. Таму, хто ў выніку такой спробы абгону апынаецца за межамі трасы, не варта моцна з гэтай нагоды абурацца, а судзейскаму корпусу не дрэнна б быць лаяльнейшым да падобных манеўраў. Зразумела, калі той, хто абараняецца, не дзейнічае адкрыта агрэсіўна і не адрульвае наўмысна ў бок суперніка – гэта і небяспечна (звонку ж можа быць і не гравій, а бетонны адбойнік), і прынцыпу чэснай гульні не адпавядае.

Так ці інакш, Норыс заняў трэцяе месца, у цэлым усё роўна перасягнучы чаканні сваёй каманды. Яе глава Зак Браўн перад стартам казаў, што і пятае месца будзе поспехам, а тут яшчэ адзін подыум. Вынік Ботаса, вяртаючыся да яго, проста адпавядае і чаканням, і здольнасцям Mercedes, але ці будзе ён дастатковым для Валтары, каб затрымацца ў Срэбраных Стрэлах яшчэ хаця б на год?

У чэмпіянаце ён пакуль што толькі пяты і мае 92 ачкі, саступаючы таму ж Норысу дзевяць. Ланда ў сваю чаргу ўсяго на тры адстае ад Перэса, які замыкае першую тройку. Хэмілтан са 150 ачкамі застаецца на другой пазіцыі, але Ферстапен свой адрыў ад яго павялічыў ужо да 32 балаў.

Павялічылася і адставанне Mercedes ад Red Bull у Кубку канструктараў – да 44 ачкоў (242 супраць 286). McLaren, замыкаючы першую тройку і маючы 141 ачко, назірае за іх супрацьстаяннем з адлегласці.

Ну дык а што ж Ботас і Расэл, якая будучыня чакае іх? Усё залежыць ад вынікаў абодвух пілотаў. Магчымасцей паказаць свае лепшыя бакі ў іх у гэтым сезоне яшчэ шмат, а на наступным этапе – Гран Пры Вялікабрытаніі, які пройдзе 16-18 ліпеня – іх будзе нават болей, чым на многіх іншых.

На трасе Сільверстоўн Формула-1 упершыню апрабуе новы фармат уік-энду – з кваліфікацыяй у пятніцу і спрынтэрскай гонкай у суботу, вынікі якой і сфарміруюць стартавую рашотку асноўнага нядзельнага заезду. Пры гэтым прызёры суботняга таксама атрымаюць ачкі: тры за перамогу, два за другое месца і адно за трэцяе. Будзе цікава незалежна ад вынікаў!

Другие посты блога

Все посты