Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Пяць чалавек на месца, і Скот МакЛафлін у іх ліку. Новазеландзец вельмі дарэчна перамог на этапе IndyCar у Портлэндзе

Пяць чалавек на месца, і Скот МакЛафлін у іх ліку. Новазеландзец вельмі дарэчна перамог на этапе IndyCar у Портлэндзе

Чаго ў серыі IndyCar не аднімеш, дык гэта канкурэнтнасці. За адзін этап да фінішу сезона на чэмпіёнства прэтэндуюць пяцёра гоншчыкаў! І прадстаўнік Team Penske таксама захоўвае шанцы атрымаць тытул, дзякуючы перамозе ў Портлэндзе ў мінулы ўік-энд.

11 сентября 2022, 13:53
Пяць чалавек на месца, і Скот МакЛафлін у іх ліку. Новазеландзец вельмі дарэчна перамог на этапе IndyCar у Портлэндзе

Фота: indycar.com

Чаго ў серыі IndyCar не аднімеш, дык гэта канкурэнтнасці. За адзін этап да фінішу сезона на чэмпіёнства прэтэндуюць сямёра гоншчыкаў! І прадстаўнік Team Penske таксама захоўвае шанцы атрымаць тытул, дзякуючы перамозе ў Портлэндзе ў мінулы ўік-энд.

Дзвесце дзён Украіна пакутуе ад агрэсіі з боку расійскіх фашыстаў. Дзвесце дзён гінуць яе лепшыя сыны і дочкі, дзвесце дзён руйнуюцца яе гарады. Аднак тыя ж дзвесце дзён агрэсар сам атрымлівае боль і слёзы ад уласнай ганьбы. Таму што ў гэтыя дзвесце дзён пераўтварыліся тры дні, за якія планавалася ўзяць Кіеў.

Аднак зараз агрэсар вымушаны адступаць з раней занятых тэрыторый. Абаронцы Украіны аказаліся не толькі мужнымі і самаадданымі, але і разумнымі і прафесійнымі. Ворага ж губяць яго саманадзейнасць і самаўпэўненасць, а таксама непрафесіяналізм і ўсеагульныя хлусня і крадзёж.

Адстаяць сваю волю і незалежнасць украінцам дапамагаюць і беларускія ваяры. Яны набліжаюць вызваленне і нашай зямлі, бо тутэйшая дыктатура не выжыве без расійскага гаспадара. Ім жа належыць стаць ядром будучай беларускай арміі, якая будзе саюзніцай украінскай, а не здрадніцай, у тым ліку для свайго народа. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Цяперашнія саюзнікі Украіны свой лэнд-ліз яшчэ і не пачыналі, але ўкраінскія лётчыкі ўжо засвойваюць навыкі кіравання амерыканскімі знішчальнікамі F-15 і F-16, а таксама штурмавікамі A-10 Thunderbolt II. Спадзяюся, будучыя ўкраінскія таленавітыя гоншчыкі змогуць стаць і пілотамі балідаў Dallara, на якіх выступаюць удзельнікі амерыканскай жа серыі IndyCar.

Там і зараз поўны інтэрнацыянал, і перамагаюць не толькі амерыканцы. Новазеландзец Скот МакЛафлін у гэтым годзе да этапу ў Портлэндзе зрабіў гэта двойчы – на самым першым этапе ў Сэнт-Пітэрсбергу і ў Мід-Агаё. І зрабіў у трэці, прычым чыста зрабіў: пачаў з заваявання поўлу ў суботу і пралідзіраваў значную частку дыстанцыі ў нядзелю.

Таму асноўныя бітвы разварочваліся ў Скота за спінай. Іх удзельнікам быў і гоншчык Rahal Letterman Lanigan Racing Крысціан Лундгаард, які стартаваў трэцім, а пад канец гонкі сышоўся на трасе з канкурэнтам з Andretti Autosport Александрам Росі. Вынікам іх барацьбы стала памылка датчаніна на тармажэнні перад першым паваротам, выезд за межы трасы і збор сваім балідам рэкламнага банэру. Яздзе ён моцна замінаў, а злятаць не хацеў, таму Крысціану прыйшлося пазапланава наведаць боксы. Фінішаваў ён у выніку толькі дваццаць першым.

Значна болей удала гонка прайшла для лідара сезона і партнёра МакЛафліна па камандзе Уіла Паўэра, які, стартаваўшы другім, другім жа і фінішаваў. Ізноў жа бліжэй да фінішу яго паспрабаваў атакаваць Патрысіа О’Ворд, але аўстраліец пазіцыю адстаяў, а для мексіканца з Arrow McLaren SP гэтая спроба абгона скончылася пашкоджаннем аэрадынамічнага абвесу яго машыны ў выніку кантакту з Паўэрам.

Хутка пасля гэтага самога О’Ворда атакаваў шасціразовы чэмпіён IndyCar і пераможца этапаў у Таронта і Нэшвіле Скот Дзіксан. Пата занадта жортска абараняўся, таму гоначны кантроль загадаў яму прапусціць канкурэнта з Chip Ganassi Racing. І менавіта Дзіксан фінішаваў у Портлэндзе трэцім, прытым што стартаваў ажно шаснаццатым.

Партнёр Паўэра і МакЛафліна па камандзе Джозэф Ньюгардэн восьмым і стартаваў, і фінішаваў. Але разам з Дзіксанам, у якога з ім аднолькавая колькасць ачкоў, па 503, амерыканец застаўся галоўным пераследнікам Паўэра ў турнірнай табліцы. Уіл апярэджвае абодвух на дваццаць балаў. Пераможца 500 міль Індыянапаліса і партнёр Дзіксана Маркус Эрыксан з 484 баламі чацвёрты, ён на дзве пазіцыі апярэджвае МакЛафліна.

Чэмпіён IndyCar 2022 года вызначыцца акурат сёння на легендарнай трасе Лагуна Сэка ў Каліфорніі – выдатнае месца для фіналу сезона.

Другие посты блога

Все посты