Реклама 18+
Ямаха

Ямаха

Показывать 
18 августа 22:20 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Такі розны Гран Пры Фінляндыі! Гайсэр стаў чэмпіёнам свету па мотакросе ў MXGP, а ў MX2 бітва працягваецца

Гонкі ў фінскай Хювінкяа зусім па-рознаму склаліся для фаварытаў сусветнага мотакросавага першынства. Дасведчаны Цім Гайсэр правёў іх спакойна і стаў чэмпіёнам свету, а малады Яга Гіртс паспяшаўся і ўскладніў сваю задачу.

Рейтинг +0
13 августа 14:12 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

1:1 на карысць Гіртса, а Гайсэр і так ужо амаль перамог. Мотакросавы Гран Пры Швецыі сенсацый не прынёс

З чыста матэматычнага гледзішча інтрыга яшчэ захоўваецца і ў старэйшай катэгорыі сусветнага мотакросавага першынства, хаця каб перамагчы там Ціма Гайсэра яго супернікам дапаможа хіба што цуд. У MX2 усё не так адназначна, але і тут лідар чэмпіянату Яга Гіртс сваю перавагу захаваў.

Рейтинг +12
8 августа 18:28 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Выпадак або тэндэнцыя? Франчэска Баньяя перамог на Гран Пры Вялікабрытаніі

Формула 1 сышла на летні адпачынак, а чэмпіянат MotoGP з яго вярнуўся! І гонка на трасе Сільверстоўн дала надзею на тое, што астатняя частка сезона пройдзе не пад дыктоўку дзейснага чэмпіёна Фабіа Куартарара, як фактычна прайшла папярэдняя. Канечне Франчэска Баньяя для таго мусіць моцна пастарацца, аднак учора ён даказаў, што будзе старацца.

Рейтинг +10
7 августа 00:27 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Чэмпіён у гульні! Топрак Разгатліоглу працягнуў перамагаць на чэшскім этапе сусветнага Супербайка

Гонкі WSBK у чэшскім Мосце выдаліся раскошнымі, падзейнымі і непрадказальнымі. А галоўнае, ў чэмпіянаце ёсць сапраўдная інтрыга, і на тытул па выніках сезона прэтэндуюць гоншчыкі трох розных каманд.

Рейтинг +9
26 июля 17:31 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Гайсэр можа расслабіцца, Гіртс і Віаль – не. Мотакросавы Гран Пры Фландрыі склаўся па-рознаму для кожнага з іх

Сезон чэмпіянату свету па мотакросе пакрысе набліжаецца да фіналу. У яго старэйшай катэгорыі MXGP усё зразумела даўно, і Цім Гайсэр, які там упэўнена лідзіруе, можа дазволіць бліснуць і сваім канкурэнтам. А вось у фаварытаў MX2 права на памылку няма, хаця яны ўсё роўна памыляюцца.

Рейтинг +12
22 июля 18:23 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Нічога новага на мотакросавам Гран Пры Чэхіі. Але ўсё роўна цікава!

У прынцыпе, этап чэмпіянату свету па мотакросе ў чэшскім Локеце не выбіўся з трэнду. Ціма Гайсэра са шляху да чэмпіёнства ў катэгорыі MXGP можа збіць толькі нейкая зусім фатальная памылка, якую ён, відавочна, не дапусціць. А вось у MX2 пакуль што не вырашана нічога.

Рейтинг +11
21 июля 23:34 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Першы хэт-трык чэмпіёна. Топрак Разгатліоглу дамінаваў на этапе сусветнага Супербайка ў Донінгтане

Выглядае дзіўна, але раней дзейсны чэмпіён сусветнага Супербайка Топрак Разгатліоглу ніколі не выйграваў усе тры гонкі ўік-энду. У мінулы на трасе Донінгтан Парк турэцкі гоншчык завадской каманды Pata Yamaha with Brixx WorldSBK нарэшце гэта зрабіў.

Рейтинг +17
30 июня 17:22 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Старыя тэндэнцыі на новым месцы. Мотакросавы Гран Пры Інданэзіі абышоўся без сенсацый, але цікава было

Інданэзія для чэмпіянату свету па мотакросе – месца зусім не новае, аднак трасу Самота-Сумбава ён наведаў упершыню. Што не перашкодзіла дамінаванню на ёй Ціма Гайсэра і Тома Віаля.

Рейтинг +18
27 июня 14:32 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

Псіхалагічная перамога. На Гран Пры Нідэрландаў Франчэска Баньяя і Фабіа Куартарара памяняліся ролямі

Вы ж таксама на першых кругах гонкі MotoGP у Асэне чакалі, што вось зараз Пэка ізноў упадзе, а Эль Д’ябла атрымае чарговую перамогу ў дамінуючым стылі? Атрымалася ж наадварот, і на летні перапынак дзейсны чэмпіён лідар сезону пайшоў са змяшанымі пачуццямі.

Рейтинг +18
21 июня 15:55 |Трибуна|Блог Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!

На каго спадзявацца пасля Гран Пры Германіі? Інтрыга ў чэмпіянаце MotoGP павольна памірае на радасць Куартарара

Забівае ўсю цікавасць сезона MotoGP не яго лідар Фабіа Куартарара, які перамог на Гран Пры Германіі на трасе Заксэнрынг, а яго канкурэнты. Гэта яны або не могуць за ім угнацца, або падаюць, калі ўсё ж могуць, як гэта здарылася ў мінулую нядзелю з Франчэска Баньяяй.

Рейтинг +19
Реклама 18+
Реклама 18+