
Гэта не крызіс, гэта WTCR. Ацэньваем заняпад сусветнага Турынга не толькі на прыкладзе этапу ў Валелунзе
У 2022 годзе Кубку свету па аўтагонках у класе Турынг зрабілася так дрэнна, як не было, здаецца, нават у каронавірусным 2020-м. І на этапе ў італьянскай Валелунзе, што прайшоў у мінулыя выхадныя, гэта было асабліва прыкметна.


Дубль і лідарства. Віртс і Вантор дабіліся максімуму на этапе серыі GT World Challenge Europe у Мізана
Гоншчыкі трыццаць другога экіпажа каманды Team WRT ужо перамагалі ў гэтым сезоне серыі GT World Challenge Europe. Але ў італьянскім Мізана яны ўпершыню зрабілі гэта двойчы за ўік-энд і захапілі лідарства ў чэмпіянаце для сябе і свайго калектыву.


Падарунак самому сабе на Дзень Нараджэння. Мікел Ацкона выдатна правёў іспанскі этап WTCR
Перамог Мікел Ацкона толькі ў другой гонцы этапу на трасе Мотарлэнд Арагон, што ў іспанскім Альканісе, але і гэтага яму хапіла, каб замацаваць сваё лідарства ў Кубку свету па аўтагонках у класе Турынг. Супернікі яму не надта перашкаджалі, а часам нават дапамагалі.


Зноў нічыя! Akkodis ASP і Team WRT працягнулі спрэчку за лідарства ў серыі GT World Challenge Europe і ў Зандварце
Неяк так атрымліваецца, што французскі і бельгійскі калектывы скрыжоўваюць шпагі найперш на этапах фармату Sprint. Вось і ў Зандварце ў мінулыя выхадныя экіпажы кожнага з іх узялі па адной перамозе ў гонках.


Лішні этап. Ці меў сэнс візіт серыі WTCR у Вугоршчыну?
Трасу Хунгарарынг многія называюць Манака без бар’ераў. Яна не надта хуткасная, з павольнымі паваротамі, абганяць тут асабліва няма дзе. Але сусветныя гонкі сюды прыязджаюць, як у мінулыя выхадныя гэта зрабіў турынгавы Кубак свету.


Рысі хуткія на доўгай дыстанцыі. Каманда Iron Lynx узяла дубль на этапе GT World Challenge Europe у Ле Кастэле
Чацвёрты этап еўрапейскай серыі гонак Gran Turismo прайшоў у фармаце Endurance на трасе Поль Рыкар у французскім Ле Кастэле ў мінулы ўік-энд. Лепшымі ў 1000-кіламетровай гонцы сталі тыя, ад каго гэтага, можа быць, не надта і чакалі.


Akkodis ASP – Team WRT, лік 1:1. Абмен ўдарамі на этапе серыі GT World Challenge Europe на трасе Маньі-Кур
Калі разглядаць асобны этап як матч, то так, французская і бельгійская каманда згулялі ўнічыю. Хаця ў чэмпіянаце цяпер усё стала вельмі цікава.


Калі срэбра вартае золата. На этапе серыі GT World Challenge Europe бліснулі не толькі прафесіяналы
Другі этап сезону і першы ў фармаце Sprint серыі GT World Challenge Europe выявіў, што перамагаць здольныя не толькі дзейсныя чэмпіёны Шарль Віртс і Дрыс Вантор з каманды WRT і нават не толькі прафесійныя гоншчыкі катэгорыі Pro Cup.
