Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Недаразмачыў. Разгатліоглу перамог на этапе WSBK у італьянскім Мізана, але не так, як хацеў бы

Недаразмачыў. Разгатліоглу перамог на этапе WSBK у італьянскім Мізана, але не так, як хацеў бы

На чацвёртым этапе сусветнага Супербайка, што прайшоў у мінулыя выхадныя на трасе імя Марка Сіманчэлі ў Мізана, дзейсны чэмпіён Топрак Разгатліоглу нарэшце перарваў беспераможную серыю. Праўда, поспехам гэта назваць усё роўна нельга. Ці ўсё ж можна?

Недаразмачыў. Разгатліоглу перамог на этапе WSBK у італьянскім Мізана, але не так, як хацеў бы

Фота: worldsbk.com

На чацвёртым этапе сусветнага Супербайка, што прайшоў у мінулыя выхадныя на трасе імя Марка Сіманчэлі ў Мізана, дзейсны чэмпіён Топрак Разгатліоглу нарэшце перарваў беспераможную серыю. Праўда, поспехам гэта назваць усё роўна нельга. Ці ўсё ж можна?

Расійская фашысцкая прапаганда назаве поспехам што заўгодна, нават ганьбу якой для яе абярнулася агрэсія супраць Украіны. Гэтаксама яна называе подзвігамі злачынствы, які захопнікі ўчынялі і ўчыняюць на захопленых тэрыторыях.

Ролю прапагандыстаў у развязванні вайны і цкаванні расіян на ўкраінцаў нельга пераацаніць. Яны павінны сесці на лаву падсудных побач з непасроднымі арганізатарамі і кіраўнікамі ваеннай агрэсіі. Гэта будзе настолькі ж важна для будучыні цывілізацыі, як дапамога ўкраінскай арміі.

Толькі дзякуючы яе намаганням агрэсар быў спынены і застаецца на сваіх цяперашніх пазіцыях. І чым хутчэй ён адтуль будзе выбіты і пацерпіць цяжкую ваенную паразу, тым раней свет вырашыць тыя праблемы, якія вайна прынесла і яму.

Перамога ўкраінскага народа дапаможа вызваліцца і беларускаму, лепшыя прадстаўнікі якога зараз дапамагаюць сваім суседзям. У нас адзіны вораг, як і ва ўсёй цывілізацыі, і мы таксама павінны прайсці свой шлях да свабоды. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Пра турэцкую кампанію Baykar Makina, якая пастаўляе Узброеным сілам Украіны знакамітыя баявыя беспілотнікі «Байрактар», чулі ўжо ўсе. Магчыма, некага яна нават падштурхнула балець за турэцкага гоншчыка Топрака Разгатліоглу, які ў мінулым годзе перарваў дамінаванне ў сусветным Супербайке Джонатана Рэя з Kawasaki Racing Team WorldSBK.

Але вось новы сезон пакуль што складаецца для прадстаўніка завадской каманды Pata Yamaha with Brixx WorldSBK няпроста. Ні на адным з трох папярэдніх этапаў Топрак так і не здолеў выйграць ні адной гонкі. У асноўным адносіны паміж сабой высвятлялі той жа Рэй і Альвара Баўціста, які вярнуўся ў Aruba.it Racing-Ducati.

Вярнуўся не для таго, каб быць статыстам, а адразу ўзяўся перамагаць і захапіў упэўненае лідарства ў чэмпіянаце. Вось і этап у Мізана іспанец пачаў з перамогі ў кваліфікацыі, а працягнуў перамогай у першай гонцы. Якая, зрэшты, не далася яму лёгка, і той жа Разгатліоглу разам з Рэем таксама заявіў на яе свае правы. Лідарства на старце захапіў паўночнаірландзец, а турак захаваў сваю другую пазіцыю, тады як Баўціста адкаціўся на трэцюю.

Аднак ужо на чацвёртым кругу іспанец апярэдзіў Разгатліоглу і пачаў ціснуць на Рэя. З ім павазіцца прыйшлося даўжэй – пакінуць ззаду яго ў Альвара атрымалася толькі на трынаццатым кругу ў выніку атакі ў хуткім павароце Curvone.

Так бы ўся першая тройка і фінішавала, калі б на наступным кругу Разгатліоглу праз механічныя праблемы не сышоў з дыстанцыі. Таму ў Aruba.it Racing-Ducati амаль атрымаўся дубль – Баўціста перамог, а яго напарнік Міхаэль Рубэн Рынальдзі фінішаваў трэцім, не паспеўшы дагнаць Рэя, які заняў другое месца.

Разгатліоглу ж нарэшце пашанцавала ў нядзелю ў кароткай ранішняй гонцы-суперпоўле. У ёй ужо ён захапіў лідарства на старце, і так нікому яго і не саступіў. Баўцісту, праўда, такая сітуацыя цалкам задавальняла, таму што ён фінішаваў другім, ізноў пакінуўшы ззаду Рэя, які замкнуў першую тройку.

Хіба што першую стартавую пазіцыю ў фінальным заездзе ўік-энда Іспанец саступіў турку, але затым адыграўся ўжо сам. Але спачатку разыграў прыгожы паядынак з Топракам, які цягнуўся да сёмага круга, на якім усё ў тым жа павароце Curvone Альвара правёў атаку, якая прынесла яму лідарства і перамогу ў гонцы.

Затое другую пазіцыю Разгатліоглу ўтрымаў, чаму паспрыяў Рынальдзі. Італьянец стартаваў дзясятым, але хутка прарваўся да групы лідараў і ўжо на трэцім кругу абагнаў Рэя і ў выніку падняўся на ніжнюю ступень подыуму.

Яго ж напарнік Баўціста дзякуючы чарговым дзвюм перамогам замацаваўся на першай пазіцыі ў чэмпіянаце, дзе ў яго 220 ачкоў. Рэй са 184 баламі застаўся другім, а Разгатліоглу трэцім, у яго 141 бал. Тыя ж 220 ачкоў у заліку вытворцаў мае Ducati, якая там лідзіруе. Kawasaki да яе, праўда, бліжэй, і мае 197 ачкоў. Yamaha са 171 балам замыкае першую тройку.

Перад наступным этапам сусветнага Супербайка на знакамітай брытанскай трасе Донігтан-Парк удзельнікі першынства адпачнуць цэлы месяц. Іх барацьба працягнецца 15-17 ліпеня.

Другие посты блога

Все посты