Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Чэмпіён у гульні! Топрак Разгатліоглу працягнуў перамагаць на чэшскім этапе сусветнага Супербайка

Чэмпіён у гульні! Топрак Разгатліоглу працягнуў перамагаць на чэшскім этапе сусветнага Супербайка

Гонкі WSBK у чэшскім Мосце выдаліся раскошнымі, падзейнымі і непрадказальнымі. А галоўнае, ў чэмпіянаце ёсць сапраўдная інтрыга, і на тытул па выніках сезона прэтэндуюць гоншчыкі трох розных каманд.

7 августа 2022, 00:27
Чэмпіён у гульні! Топрак Разгатліоглу працягнуў перамагаць на чэшскім этапе сусветнага Супербайка

Фота: worldsbk.com

Гонкі WSBK у чэшскім Мосце выдаліся раскошнымі, падзейнымі і непрадказальнымі. А галоўнае, ў чэмпіянаце ёсць сапраўдная інтрыга, і на тытул па выніках сезона прэтэндуюць гоншчыкі трох розных каманд.

На званне самага крывавага дыктатара прэтэндэнтаў у сусветнай гісторыі шмат. Закамплексаванаму расійскаму дыктатару вельмі хацелася патрапіць у іх шэраг, і для гэтага пяць месяцаў таму ён пайшоў вайной на Украіну.

Вар’ят разлічваў на бліцкрыг і ўзяцце Кіева за тры дні, а атрымаў пяць месяцаў сораму і ганьбы. На вялікі жаль, і пакут Украіне ён прынёс шмат, зруйнаваўшы яе гарады і пазабіваўшы яе жыхароў усіх узростаў. І ўсё роўна на прымусіў мужны народ скарыцца.

Супраць агрэсара паўсталі не толькі Узброеныя сілы Украіны, а ўсе яе грамадзяне, якія былі на гэта здатныя. Яны працягваюць сваю гераічную партызанскую барацьбу і на часова акупіраваных тэрыторыях, дапамагаючы рыхтаваць іх вызваленне.

Разам з украінцамі ваююць і лепшыя прадстаўнікі беларускага народа, дзякуючы якім украінцы разумеюць, што тутэйшы калгасны дыктатар дзейнічае ад імя свайго расійскага гаспадара, а не беларусаў. Адказнасць за свае злачынствы яны абодва панясуць ужо перад двума народамі, адзін з якіх зараз набліжае дзень, калі гэта здарыцца. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Украіне моцна дапамагае Чэхія, якая ўжо даўно сімвалізуе свабодны свет і прагрэс. Апроч іншага яна заняла сваё месца і ў сусветных гонках, у тым ліку праводзячы іх у сябе. І ў мінулыя выхадныя на трасе ў Мосце свой этап правёў сусветны Супербайк.

Для яго дзейснага чэмпіёна Топрака Разгатліоглу з завадской каманды Pata Yamaha with Brixx WorldSBK гэты сезон пачаўся складана, і толькі папярэдні этап у Донінгтане ў яго атрымалася правесці сапраўды па-чэмпіёнску, аформіўшы хэт-трык. І хоць цалкам паўтарыць поспех у Чэхіі не ўдалася, турэцкі гоншчык усё роўна паўнавартасна ўключыўся ў чэмпіёнскую гонку.

Поўл, аднак, выйграў яго галоўны мінулагодні супернік з Kawasaki Racing Team WorldSBK і шасціразовы чэмпіён серыі Джонатан Рэй. Яны з Разгатліоглу ў першай палове суботняй гонкі і вялі барацьбу за перамогу. Але да іх далучыўся і лідар бягучага сезона Альвара Баўціста з Aruba.it Racing-Ducati. Стартаваў іспанец толькі чацвёртым, аднак памылка яго італьянскага напарніка Міхаэля Рубэна Рынальдзі ў першых паваротах дазволіла яму адыграць адну пазіцыю. Затым Баў наблізіўся да двух лідараў, на адзінаццатым кругу абагнаў Разгатліоглу, а на наступным, на галоўнай прамой – і Рэя.

Пасля гэтага Баўціста пачаў адрывацца, каб атрымаць чарговую перамогу і прынесці тысячны подыум Ducati, а ў спрэчку за месца на подыуме ўключыўся і гоншчык BMW Motorrad WorldSBK Team Скот Рэдзінг. Ён абагнаў Рэя ўжо пасля таго, як гэта зрабіў Разгатліоглу, які заняў другое месца, і ў шчыльнай барацьбе адстаяў трэцюю пазіцыю.

Джонатан задаволіўся чацвёртай, але часткова рэабілітаваўся ў ранішнім нядзельным спрынце-суперпоўле. Пачынаў яго брытанец, як і гонку напярэдадні, з першай пазіцыі, і ўжо ў самым пачатку прапусціў наперад Разгатліоглу, які ў выніку і перамог.

Затое Баўціста застаўся ззаду, фінішаваўшы трэцім. Пры гэтым у Альвара не атрымалася скарыстацца памылкай Джонатана, якую той дапусціў на апошнім кругу, атакуючы Разгатліоглу. І хоць гоншчык Kawasaki нават зрабіў візіт у гравій, на трасу ён вярнуўся перад іспанцам.

У фінальным заездзе Рэй заняў трэцяе месца, затое барацьба паміж ім, Разгатліоглу і Баўцістай ізноў была шчыльнай. На сёмым кругу Джонатан нават захапіў лідарства, абагнаўшы турка, а на адзінаццатым іх абодвух атакаваў іспанец. Часткова ўдала, бо Топрака ён апярэдзіў, а вось Джонатан адбіўся.

Двума кругамі пазней, праўда, скарыстаўшыся магутнасцю рухавіка свайго Ducati Panigale V4R, Баўціста абагнаў Рэя на галоўнай прамой. Разгатліоглу пакінуў яго ззаду пазней, на пятнаццатым кругу, атакаваўшы ў першым павароце. А атака ў дваццатым на наступным кругу дазволіла дзейснаму чэмпіёну апярэдзіць і Баўцісту і атрымаць яшчэ адну перамогу.

Альвара, зрэшты, задаволіла і другое месца – ён усё роўна застаўся лідарам чэмпіянату, у якім мае 298 ачкоў. Рэй па-ранейшаму другі з 267 баламі, але Разгатліоглу ад яго адстае цяпер усяго на сем. Ducati захавала лідарства ў заліку вытворцаў, а вось Kawasaki апусцілася на трэцюю пазіцыю і мае 280 ачкоў, на дзесяць адстаючы ад Ямахі.

У сусветным Супербайке наспеў яшчэ адзін перапынак, і яго наступны этап на трасе ў французскім Маньі-Куры пройдзе 9-11 верасня.

Другие посты блога

Все посты