Tribuna/Баскетбол/Блоги/У галоўнага трэнера «Цмокі» жахлівая статыстыка паражэнняў. Але ён усё яшчэ ўзначальвае каманду

У галоўнага трэнера «Цмокі» жахлівая статыстыка паражэнняў. Але ён усё яшчэ ўзначальвае каманду

Вынікі, якія выклікаюць пытанні.

Автор — KentYara98
3 ноября, 18:48
У галоўнага трэнера «Цмокі» жахлівая статыстыка паражэнняў. Але ён усё яшчэ ўзначальвае каманду

Учора БК «Мінск» саступіў дэбютанту Адзінай Лігі ВТБ маскоўскай «Руне» - 53:71. Усё, на што хапіла сіл беларускай каманды, - рывок 8-0 у першай пяціхвілінцы сустрэчы і мімалётнае лідэрства.

Гэта паражэнне стала 7 запар у новым сезоне для сталічнай каманды. Зараз «Мінск» - адзіны калектыў без вікторый, які ідзе на апошнім радку ў турнірнай табліцы.

Заканамерна, што такі вынік выклікае пытанні ў некаторых аматараў баскетбола. Ці не час нешта мяняць? Напрыклад, трэнера.

І сапраўды, пры Расціславе Вергуне каманда выступае з пераменным поспехам. У мінулым сезоне экс-драконы ўстанавілі адразу 2 антырэкорды. Спачатку забілі толькі 36 ачкоў у кош «Енісея», а затым выдалі сезон з 29 паразамі.

Перад стартам новага гульнявога года дырэктар «Мінска» Юрый Шакола рабіў рэверансы ў бок Вергуна, называючы яго патрыётам і кажучы аб тым, што людзі такога ўзроўню могуць знайсці сабе дастойную працу.

Аднак, калі палічыць, то выяўляецца, што беларускі спецыяліст можа рабіць добра 2 рэчы: прыводзіць каманду да чэмпіёнства на ўнутранай арэне і…прайграваць у Лізе ВТБ.

Расціслаў Вяргун узначаліў каманду ў студзені 2019 года, калі клуб вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Аляксандрам Круцікавым. Пад яго кіраўніцтвам маладога спецыяліста каманда выйграла 2 матчы ВТБ з 14. У наступным сезоне беларусы атрымалі вікторыі ў 4 матчах з 19, у сезоне 20/21 суадносіны перамог і паражэнняў былі 3 да 21, праз год - 3 да 15. Апагеем няўдач стаў мінулы год - мінчане атрымалі 3 перамогі ў 32 матчах, абнавіўшы антырэкорд турніру.

І вось новы сезон пачынаецца з 7 паражэнняў. Атрымліваецца, што амаль за 5 сезонаў на чале бк «Мінск» Вергун атрымаў 15 перамог і 99 паражэнняў. Пры гэтым цяжка ўзгадаць, каб недзе ўсплывала тэма пра трэнерскую адстаўку.

Для параўнання, Аляксандра Круцікава звольнілі пасля серыі з 5 паражэнняў. Усяго ж пад кіраўніцтвам спецыяліста тагачасныя «Цмокі» саступілі ў 30 матчах з 41.

Пры Ігары Грышчуку мінчан выйгралі 20 матчаў Адзінай Лігі ВТБ і саступілі ў 58, а звольнілі спецыяліста пасля серыі няўдач, якая складалася з 3 матчаў.

Адрэзкі, у якія «Цмокі» ўзначальвалі Крыванос і Кайрыс настолькі малыя ў адносінах да перыяду Вергуна, што іх нават няма сэнсу параўноўваць.

Варта прызнаць, што былі ў каманд Вергуна і поспехі - першае ў гісторыі клуба траплянне ў Лігу чэмпіёнаў, дзе будучы андэрдогам яны добра пашумелі. І праход у 1/4 Кубка ФІБА. Аднак, усе гэтыя вынікі, як і міжнародныя гульні па-за ВТБ, у далёкім мінулым, а з перамог мінчане здавольваюцца толькі паспяховымі сустрэчамі на ўнутранай арэне.

Другие посты пользователя

Все посты