Tribuna/Хакей/Блогі/Спорт в соцсетях/Чым жывуць у сацсетках беларусы з драфта НХЛ-2023: фота і раман з дачкой легенды белхакея (ён жа падпісант за Лукашэнку), амаль усё ў адной групе для знаёмстваў

Чым жывуць у сацсетках беларусы з драфта НХЛ-2023: фота і раман з дачкой легенды белхакея (ён жа падпісант за Лукашэнку), амаль усё ў адной групе для знаёмстваў

Знаёмімся бліжэй.

Аўтар — Бэзавы Кіт
2 ліпеня, 13:00
Чым жывуць у сацсетках беларусы з драфта НХЛ-2023: фота і раман з дачкой легенды белхакея (ён жа падпісант за Лукашэнку), амаль усё ў адной групе для знаёмстваў

Драфт НХЛ-2023 стаў рэкордным для беларускага хакея. Клубы за акіянам выбралі адразу пяць хакеістаў з Беларусі, што стала рэкордам для нашай краіны.

Ва ўсёй пяцёрцы прыкладна аднолькавыя профілі ў Instagram: ад 1100 да 1500 падпісчыкаў і небагата фатаздымкаў – усяго 60 на ўсіх. Большасць – гэта моманты з матчаў ці трэніровак, але ёсць нешта цікавае і ў іншых сацсетках.

Напрыклад, усе акрамя Сцяпана Звягіна (бо ў яго прыватны профіль) падпісаныя на суполку ў VK для знаёмстваў:

А што яшчэ?

Данііл Карповіч – «Нью-Джэрсі»

Абаронца акрамя хакейнага дзеліцца з падпісчыкамі і асабістым жыццём. Хлопец сустракаецца са Стэфаніяй Шабанавай – дачкой легенды беларускага хакея і падпісанта праўладнага ліста Сяргея Шабанава. Яго старэйная дачка сустракаецца з Паўлам Дзянісавым, таксама адным з першых у рэжымных падпісантаў у белхакеі.

Здаецца, пара шмат часу праводзіць разам:

Ягор Сідараў – «Анахайм»

«Мара спраўдзілася! Я так рады быць часткай «Анахайма», што хацеў б падзякаваць сваёй сям’і і многіх іншым за тое, што дапамаглі мне дасягнуць гэтага! І гораду Нэшвілу за тое, што ён стаў месцам, дзе спраўдзіліся мае мары», – Ягор вельмі ўдзячны сваім бацькам не толькі пад час падпісанняў кантрактаў з новым клубам:

Хакеіст і раней дзякаваў бацькам за тое, што нарадзілі і выхавалі:

«Мама, тата, я абяцаю, што вы будзеце шчаслівыя, я зраблю для гэтага ўсё, што б хто ні казаў! Дзякуй, што верыце ў мяне ❤️»

Таксама Ягор любіць адпачываць на возеры:

А ў VK мае шмат дзічачых фатаздымкаў з хакейнай школы ды падарожжаў:

Вадзім Мароз – «Арызона»

На сваёй старонцы акрамя хакея Вадзім паказвае адпачынак з сябрамі.

Андрэй Лошка – «Сіэтл»

Лошка адпачываў гэтым летам у Нью-Йорку:

А свае хакейныя прыгоды каментуе вельмі сціпла.

Толькі падзяка клубу «Шыкуцімі» з QMJHL выйшла шматслоўнай: «Я хачу сказаць вялікі дзякуй арганізацыі за маё развіццё за апошнія два гады! Дзякуй маёй сям’і, трэнерскаму штабу, маім таварышам па камандзе, з якімі мы ўжо як браты! Дзякуй за ўвагу».

У VK Андрэй дзеліцца мемамі на хакейную тэматыку:

Сцяпан Звягін – «Фларыда»

У Instagram Сцяпан мае толькі хакейныя фатаздымкі. Напрыклад, падзяліўся папулярным чэленджам – дзесяць год таму.

Прадматчавы лук, які неіранічна каментуць гульцы «Дынама-Шыннік»:

Фатаздымкі: сацсеткі хакеістаў

Іншыя пасты блога

Усе пасты