Tribuna/Барацьба/Блогі/Спорт в соцсетях/Адгадайце, кофту з прынтам якой неіснуючай краіны апранула «аўтар» ліста за рэжым

Адгадайце, кофту з прынтам якой неіснуючай краіны апранула «аўтар» ліста за рэжым

Чарговы крынж ад Марзалюк.

5 лютага, 16:04
Адгадайце, кофту з прынтам якой неіснуючай краіны апранула «аўтар» ліста за рэжым

Васіліса Марзалюк завяршыла спартыўную кар'еру пасля Алімпійскіх гульняў у Токіа. Практычна адразу яна стала членам прэзідыума Беларускай федэрацыі барацьбы, дзе зʼяўляецца адзінай прадстаўніцай слабага полу. Гэтую пасаду яна сумяшчае з пасадай старшага трэнера зборнай Беларусі па барацьбе.

Аднак на гэтым дзейнасць Марзалюк не абмяжоўваецца. У 2020 годзе яна паставіла подпіс за рэжым (паводле версіі дзяржСМІ, наогул стала ініцыятарам ліста ў падтрымку Лукашэнкі). Таксама Марзалюк зʼяўляецца частым госцем мерапрыемстваў, на якія клічуць толькі лаяльных рэжыму гасцей.

А яшчэ яна часта выказваецца пра несправядлівае адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў з-за саўдзелу рэжыму ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На днях аказалася, што Марзалюк, падобна, як і той, за каго ў 2020-м годзе яна ставіла подпіс прыхільніца СССР. У сваіх сацыяльных сетках яна падзялілася вось такой фатаграфіяй:

А можа, Марзалюк проста любіць рэтра рэчы. Але ў гэта верыцца з цяжкасцю.

Іншыя пасты блога

Усе пасты