Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Над нічыёй з Андорай смяюцца ўсе: порна замест футбола і ўвогуле «Вярніце Кандрацьева!»

Над нічыёй з Андорай смяюцца ўсе: порна замест футбола і ўвогуле «Вярніце Кандрацьева!»

Іспанскі стыд.

Аўтар — Alex Zagorski
10 верасня, 04:45
2
Над нічыёй з Андорай смяюцца ўсе: порна замест футбола і ўвогуле «Вярніце Кандрацьева!»

Толькі 7 верасня, два дні таму, моладзевая зборная Беларусі саступіла Фарэрскім астравам 2:3, і вось беларускі футбол бярэ новую вышыню. У суботу галоўная каманда краіны праводзіла першы матч пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Карласа Алоса: у суперніках па кваліфікацыі да ЧЕ была Андора, вынік – нічыя 0:0 з трыма ўдарамі ў створ. Нагадаем, гэта ўжо трэцяя нічыя беларускіх зборных супраць андорцаў за год, раней 0:0 і 1:1 з імі згуляла ўся тая ж маладзёжка Ясінскага.

І калі вы думаеце, што зборную за такі фенаменальны вынік сцябаюць толькі блогеры «Трыбуны», бчбэшнікі і пятая калона, спяшаем вас запэўніць, што робяць гэта ўсе (хіба толькі ў лукашэнскаўскім Мінспорту і АБФФ не да жартаў). Напрыклад, у Telegram-канале «Белорусский футбол» з жартачкамі і іроніяй вялі тэкставы анлайн сустрэчы – так за хадой гульні сачыць было значна весялей:

Падказваем, пасля першай паловы сустрэчы ўдараў у створ брамы андорцаў было нуль. Але былі ў падначаленых Алоса і поспехі!

У каментарах падпісчыкі канала таксама давалі агню. Напрыклад, калі аўтары «БФ» спыталі, што іспанскаму коўчу трэба мяняць у перапынку, варыянты былі наступныя:

Ох, а якія адказы былі на пытанне «што лепей паглядзець замест футбола», прыбярыце дзяцей ад экранаў:

Інсайдэры з сусвету беларускага футбола выніку не надта здзівіліся. Напрыклад, Мікалай Хадасевіч і Уладзіслаў Татур падказалі Алосу, як трэба апраўдвацца за такі вынік – усе па метадычках мэтра Георгія Кандрацьева:

А аўтар TG-канала «Ухо» выказаўся зразумела!

Карацей кажучы: сардэчна вітаем у беларускім футболе, Карлас!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты