Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Прэзентацыі не па шаблонах: французскі «Ланс» экс-гульца «Энергетыка-БДУ» падпісвае футбалістаў у нестандартных лакацыях

Прэзентацыі не па шаблонах: французскі «Ланс» экс-гульца «Энергетыка-БДУ» падпісвае футбалістаў у нестандартных лакацыях

Прыгажосць і арыгінальнасць

Аўтар — Замір Закіеў
17 жніўня, 17:55
Прэзентацыі не па шаблонах: французскі «Ланс» экс-гульца «Энергетыка-БДУ» падпісвае футбалістаў у нестандартных лакацыях

Адной з самых нечаканых навін у белфутболе гэтага лета стаў трансфер футбаліста «Энергетыка-БДУ» Абдукадыра Хусанава ў «Ланс» з Лігі 1. Узбекскі футбаліст адразу адчуў розніцу ў медыйнай працы «студэнтаў» і французскага клуба.

У свой час пераход Хусанава ў «Энергетык» ніякім чынам не быў асветлены ў сацыяльных сетках клуба. А вось французскі «Ланс» з падпісвання кантракта з футбалістам зрабіў сапраўдную прыгажосць. У гэтым годзе віцэ-чэмпіён Лігі 1 праводзіць цырымоніі падпісання гульцоў у знакавых месцах горада і за яго межамі.

Для Абдукадыра быў выбраны гарналыжны склон Нё-ле-Мін. Спачатку для заўзятараў публікаваўся анонс, дзе расказвалася толькі пра лакацыю, дзе будзе прэзентаваны новы гулец , але не называлася яго імя. І ўжо ў прызначаным месцы пры сваіх заўзятарах клуб раскрываў тайну і паказваў футбаліста.

Падобныя падпісанні «Ланс» праводзіў у Горадзе электрыкаў, на плошчы героеў, ля гары, у другім Луўры (так называюць мастацкі музей Луўр-Ланс).

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты