Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/🤯 Што гэта было, Ікардзі? Неверагодны промах аргенцінца ў турэцкай суперлізе набірае мільёны праглядаў
Відэа

🤯 Што гэта было, Ікардзі? Неверагодны промах аргенцінца ў турэцкай суперлізе набірае мільёны праглядаў

«Мем назаўсёды».

Аўтар — Alex Zagorski
27 верасня, 15:23
🤯 Што гэта было, Ікардзі? Неверагодны промах аргенцінца ў турэцкай суперлізе набірае мільёны праглядаў

Аргенцінскі форвард Маўра Ікардзі добра адчувае сябе ў Турцыі. Пасля 29 (22+7) рэзультатыўных балаў у 22 матчах мінулага сезона нападаючы ўдарна распачаў і новы: у шасці матчах турэцкай суперлігі-2023/24 Ікардзі забіў 7 галоў і аддаў 1 асіст. Зараз ён узначальвае спіс бамбардзіраў, а яго «Галатасарай» – у топе табліцы з 16 пунктамі.

Але здараюцца і казусы, як 26 верасня ў матчы з «Істанбулспорам». На 37-й хвіліне пры 0:0 «Галатасарай» зарабіў пенальці і вырашыў нестандартна яго разыграць: замест удара Керэм Акцюраглу аддаў пас на Ікардзі, які не здолеў трапіць ва ўжо пустую браму.

Магчыма, яны хацелі паўтарыць легендарны 11-метровы ў выкананні Ліянеля Месі і Луіса Суареса, але не атрымалася.

Відэа эпізода набірае мільёны праглядаў у сацсетках. Канешне, пазней Ікардзі выправіўся – на 42-й хвіліне забіў адзіны мяч у сустрэчы і прынёс «Галатасараю» чарговыя тры пункты. Але ў каментарах пішуць, што гэты промах стане мемам назаўсёды.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты