Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Топавы ўчынак Грыліша падчас цырымоніі ўзнагароджання Суперкубка УЕФА пакарыў сацсеткі
Відэа

Топавы ўчынак Грыліша падчас цырымоніі ўзнагароджання Суперкубка УЕФА пакарыў сацсеткі

Рэспект 👏🏻

Аўтар — Alex Zagorski
19 жніўня, 15:09
Топавы ўчынак Грыліша падчас цырымоніі ўзнагароджання Суперкубка УЕФА пакарыў сацсеткі

17 жніўня ў Афінах адбыўся матч за Суперкубак УЕФА, у якім «Манчэстэр Сіці» ў серыі пенальці атрымаў перамогу над «Севілляй» – 1:1 (5:4).

Карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу на топавы момант падчас цырымоніі ўзнагароджання: паўабаронца Джэк Грыліш затрымаў чаргу партнёраў па «Сіці» за медалямі дзеля таго, каб пагутарыць з дзяўчынкай са слабым зрокам, якая стаяла побач з кіраўніком УЕФА Аляксандзерам Чаферыным. Відэа моманту сабрала 1,2 мільёна праглядаў у Twitter:

Адзначым, што Грыліш шмат часу прысвячае асвятленню праблем людзей з асаблівасцямі развіцця і дапамозе дзецям з інваліднасцю. Чытайце падрабязней пра другі бок жыцця Джэка ў артыкуле ніжэй.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты