Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Жукоўскі падсадзіў «Атырау» на кручок – коуч паказаў улоў у кампаніі Стасевіча і Наёка
Фота

Жукоўскі падсадзіў «Атырау» на кручок – коуч паказаў улоў у кампаніі Стасевіча і Наёка

Не здраджвае свайму хобі.

Аўтар — Alex Zagorski
18 верасня, 15:19
Жукоўскі падсадзіў «Атырау» на кручок – коуч паказаў улоў у кампаніі Стасевіча і Наёка

Тое, што Віталь Жукоўскі – заўзяты рыбак, не сакрэт для ўсяго кам'юніці беларускага футбола. Яшчэ ў далёкім 2016 годзе трэнер ездзіў парыбачыць разам з Аляксандрам Івуліным у Вілейку, дзе распавядаў, што з вудай у руках прыкідвае склад на гульні, а ў 2019-м вывозіў па рыбу Аляксандра Глеба.

Не здраджвае свайму хобі Жукоўскі і ў Казахстане. Зараз беларускі трэнер узначальвае «Атырау» з аднайменнага горада, праз які цячэ Урал. 18 верасня ў Instagram Жукоўскі паказаў улоў, хутчэй за ўсё здабыты з калегамі (яны прысутнічаюць на фота), сярод якіх бачныя знаёмыя твары – украінскі экс-паўабаронца мінскага і брэсцкага «Дынама» Аляксандр Наёк і экс-футбаліст БАТЭ і зборнай Беларусі Ігар Стасевіч.

У бягучым сезоне КПЛ «Атырау» з 29 пунктамі пасля 22 матчаў займае шостае месца ў табліцы. На рахунку Наёка 1 гол у 25 матчах, у Стасевіча – 2+3 па «гол+пас» ў 27-і. Таксама ў складзе каманды Жукоўскага выступаюць беларускі абаронца Мікіта Сцяпанаў (21 матч) і брамнік Ягор Хаткевіч (22 гульні, 26 прапушчаных, 8 «сухіх» матчаў).

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты