Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Спорт в соцсетях/Пасля растання з мужам у direct Ціманоўскай завіталі пікаперы – яна дала жорсткі адказ
Фота

Пасля растання з мужам у direct Ціманоўскай завіталі пікаперы – яна дала жорсткі адказ

«Проста хачу павагі».

Аўтар — Alex Zagorski
28 верасня, 11:45
Пасля растання з мужам у direct Ціманоўскай завіталі пікаперы – яна дала жорсткі адказ

26 верасня беларуская бягуха Крысціна Ціманоўская ў сваім Instagram паведаміла, што разводзіцца са сваім мужам, фітнес-трэнерам і былым бегуном-бар'ерыстам Арсеніем Зданевічам. Пара была разам 10 гадоў, з якіх шэсць пражыла ў шлюбе. Пасля расстання спартсмены вырашылі абысціся без судовых разбіральніцтваў і мірна падзялілі маёмасць. Цяпер Крысціна адправілася на перазагрузку ў Грэцыю.

Акрамя душэўных пакут Ціманоўская распавяла і пра яшчэ адну праблему – пасля з'яўлення навіны пра развод у Instagram спартсменкі актывізаваліся пікаперы, якія наровяць сустрэцца з бягухай. Як бачна з паведамленняў, якія паказала Ціманоўская ў сторыз, тыя не ведаюць, што такое асабістыя межы.

«Самаўпэўненым» асобам лёгкаатлетка дала жорсткі адказ:

– Усім прачнуўшымся пікаперам хачу сказаць: зялёнае святло вам ніхто не даваў. Ваш пікап, канешне, мог бы быць прыемным, але часам вы пераходзіце ўсе грані. І не, я не лічу сябе самай афігеннай, не раблю з сябе незразумела каго. Я проста хачу павагі.

Таксама Ціманоўская падзякавала сваім падпісчыкам за падтрымку ў нялёгкія часы:

– Увогуле мне прыемна, што ў мяне такая цёплая аўдыторыя і ўчора было шмат слоў падтрымкі і проста прыемных размоў.

Іншыя пасты блога

Усе пасты