Tribuna/Іншыя/Блогі/Спорт в соцсетях/🔥 Сныціна vs. Аліева – легенда белбаскета ці журналістка «Трыбуны»? Хто лепш ведае беларускую мову, выяўлялі ў новым выпуску «Зёлкі-шоу»
Відэа

🔥 Сныціна vs. Аліева – легенда белбаскета ці журналістка «Трыбуны»? Хто лепш ведае беларускую мову, выяўлялі ў новым выпуску «Зёлкі-шоу»

І хто такі бабздыр?

Аўтар — Alex Zagorski
27 жніўня, 16:02
🔥 Сныціна vs. Аліева – легенда белбаскета ці журналістка «Трыбуны»? Хто лепш ведае беларускую мову, выяўлялі ў новым выпуску «Зёлкі-шоу»

27 жніўня на YouTube-канале «Зёлкі-шоу» выйшла новае відэа з удзелам легенды баскетбола Беларусі Кацярыны Сныцінай і журналісткай Tribuna.com Сабіны Аліевай. Сутнасць перадачы ў вывучэнні беларускай мовы, а рабіць гэта з гумарам і спаборніцтвам знакамітых і сумленных беларусаў значна прасцей.

Дзеля таго, каб вызначыць пераможцу, дзяўчынам спатрэбілася чатыры раунды – адгадвалі, што адлюстравана на малюнку, шукалі памылкі ў сказах, давалі адказы на пытанні за абмежаваны час і адказвалі на агульныя пытанні па культуры.

Каб даведацца, хто стаў пераможцам, глядзіце відэа ніжэй. І не забывайцеся падтрымліваць беларускі кантэнт падабайкай і рэпостам.

Іншыя пасты блога

Усе пасты