Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/❤️ Добрых навін у стужку: адзін з найлепшых галеадораў у гісторыі ЧБ аформіў найважнейшы хет-трык у жыцці

❤️ Добрых навін у стужку: адзін з найлепшых галеадораў у гісторыі ЧБ аформіў найважнейшы хет-трык у жыцці

Мікалай Януш у трэці раз стаў бацькам 👦🏻

Аўтар — Alex Zagorski
23 ліпеня, 13:13
❤️ Добрых навін у стужку: адзін з найлепшых галеадораў у гісторыі ЧБ аформіў найважнейшы хет-трык у жыцці

23 ліпеня Мікалай Януш паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram, што ў трэці раз стаў бацькам. У сям'і экс-форварда «Шахцёра», «Граніта» і зборнай Беларусі, а цяпер галоўнага трэнера салігорскага «Партызана» з Д3 нарадзіўся трэці сын.

«Паважанае спадарства! Хачу расказаць вам пра самую важную для мяне падзею гэтага лета!На прошлым тыдні ў нашай сям'і нарадзіўся хлопчык, Аляксандр! І цяпер у мяне тры сыны!» – напісаў Януш.

У каментарах Януша ўжо паспеў павіншаваць былы сукаманднік па «Шахцёры» і зборнай Сяргей Балановіч:

Нагадаем, што Януш з'яўляецца адным з найлепшых галеадораў у гісторыі чэмпіянату Беларусі – на рахунку экс-футбаліста 107 галоў у 306 матчах (сёмы паказчык, поўны спіс глядзіце па гэтай спасылцы). Таксама Мікалай тройчы станавіўся срэбраным прызёрам ЧБ (2012, 2013, 2016), чатыры разы – бронзавым (2014, 2015, 2017, 2019), два разы выйграваў Кубак Беларусі (2013/14, 2018/19).

Акрамя таго Януш два разы станавіўся найлепшым бамбардзірам ЧБ (2014, 2015), а ў сезоне-2015 быў прызнаны найлепшым нападаючым вышэйшай лігі.

Усе камандныя і асабістыя трафеі Януш выйграў у складзе салігорскага «Шахцёра».

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты