Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/«Здалёку Холанд пахожы на Камісаранку нашага». Маргарыта Ляўчук у вельмі іранічным стыле знаёміцца з сусветнымі зоркамі футбола
Відэа

«Здалёку Холанд пахожы на Камісаранку нашага». Маргарыта Ляўчук у вельмі іранічным стыле знаёміцца з сусветнымі зоркамі футбола

Гэта вельмі смешна

Аўтар — Бэзавы Кіт
9 сакавіка 2023, 16:35
«Здалёку Холанд пахожы на Камісаранку нашага». Маргарыта Ляўчук у вельмі іранічным стыле знаёміцца з сусветнымі зоркамі футбола

У TikTok Трыбуны з'явіліся некалькі відэа на папулярны ў сацсетцы трэнд, сутнасць якога зводзіцца да таго, што незнаёмыя з футболам людзі намагаюцца прачытаць прозвішчы сусветных зорак.

Мы запыталі ў опернай спявачкі Марго Ляўчук (у гумарыстычным вобразе вядучай праграмы НачОс News), ці зможа яна правільна прачытаць ван Дэйка і дэ Бруйнэ: (Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).

Наступнай ахвярай стаў Войчэх Шчэнсны, Цьеры Анры і Хаві:

(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).

Трэйці выпуск не абышоўся без двух начосаў і залатога ўнітаза - такой атмасферы пазайдросціць нават Наталля Качанава. Цікава, як бы яна прачытала прозвішчы тэр Штэгена і П'ер-Эмерыка Абамеянга:

«Гэта нават не хочацца чытаць», – пажартавала Ляўчук пра гульца «Чэлсі»:

(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).

Далей разбіраемся з Цібо Куртуа і Даніэлем Карвахалем:

(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).

«Гэты флаг мне падабаецца – »чырвона-зялёны«. Адразу бачна – братка наш», – рэзюміруе партугальца Нуну Мендэша блогерка.

(Нажміце на фота 👇 альбо сюды, каб пачаць прагляд).

На кім з гульцоў можна таксама праверыць Маргарыту? Напішыце ў каментарах!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты