Усе навіны

Чафярын падаў непраўдзівае рэзюмэ, балатуючыся на пасаду прэзідэнта УЕФА (Prava)

8 красавіка 2023, 18:17

Славенскае выданне Prava сцвярджае, што дзейны прэзідэнт УЕФА Александэр Чафярын перад перавыбраннем на другі тэрмін падаў не адпаведнае рэчаіснасці рэзюмэ.

Чафярын сцвярджаў, што з 2006 па 2011 год быў членам савету дырэктараў «Алімпіі» Любляна (да гэтага клуб называўся «Бежыград» і «Алімпія» Бежыград). Але, як сцвярджае выданне, гэта не адпавядае рэчаіснасці, таму што яго подпісу няма ні ў адным клубным дакуменце ў гэты перыяд. У якасці доказу прыведзены фотакопіі дакументаў. Таму, піша Prava, функцыянер не мог быць абраны прэзідэнтам УЕФА.

Аляксандр Чафярын стаў прэзідэнтам УЕФА 14 верасня 2016 года, змяніўшы на гэтай пасадзе выконваючага абавязкі Анхеля Марыю Вільяра. 5 красавіка яго пераабралі на новы 4-гадовы тэрмін.