Tribuna/Футбол/Блогі/Цяжкасці пераходу: Кейн завісаў паміж «Тотэнхэмам» і «Баварыяй», а сацсеткі выбухнулі мемамі пра Шырэра

Цяжкасці пераходу: Кейн завісаў паміж «Тотэнхэмам» і «Баварыяй», а сацсеткі выбухнулі мемамі пра Шырэра

Здаецца, Алан абаранiў свой бамбардзірскі рэкорд.

12 жніўня, 04:30
Цяжкасці пераходу: Кейн завісаў паміж «Тотэнхэмам» і «Баварыяй», а сацсеткі выбухнулі мемамі пра Шырэра

У свеце футбольных трансфераў бывалі і больш кур'ёзныя сітуацыі, але гэтым летам маем толькі (калі Мбапэ не раздумаецца) дзіўную гісторыю з пераходам нападаючага «Тотэнхэма» Хары Кейна ў «Баварыю».

Нямецкі клуб усё лета гандлюе форварда зборнай Англіі, дасылаючы ўсё новыя і новыя прапановы босу лонданцаў Дэніэлу Леві. Клубы быццам бы дамаўлялiся па апошнім-апошнім раўндзе перамоў, якія нічым не скончылiся. Тыдзень таму Левi адхіліў чарговы запыт мюнхенцаў і, паводле інфармацыі Bild, адправіўся ў двухтыднёвы водпуск. Здавалася, што гэта фініш, але ж гісторыя працягнулася.

За дні да старту АПЛ «Баварыя» ўсё ж дамовілася з «Тотэнхэмам» і Кейнам, але гульцу давялося чакаць у аэрапорце

10 жнiўня аўтарытэтны інсайдар Дэвід Арнштэйн паведаміў: «Тотэнхэм» нарэшце пагадзіўся адпусціць Хары ў «Баварыю». Сума – больш за 100 млн еўра.

Пасля стала вядома, што форвард, які ўжо быццам бы настроіўся заставацца ў Лондане, пагадзіўся на трансфер.

Усе бакі дамовіліся, засталіся фармальнасці – медагляд і падпісанне кантракта. Але і тут пачаліся цяжкасці.

11 жнiўня Кейн павінен быў прыляцець з Англіі ў Германію для фіналізацыі трансферу, але затрымаўся ў лонданскім аэрапорце. Па даных журналіста Фларыяна Плетэнберга, перад гэтым «Тотэнхэм» адмяніў свой дазвол гульцу адправіцца ў Мюнхен. Sky Sports праінфармаваў, што «шпоры» ў апошні момант захацелі змяніць умовы здзелкі з «Баварыяй».

Як пішуць інсайдары, некаторы час Кейн у аэрапорце проста чакаў, калі клубы дамовяцца канчаткова. Але ж у рэшце рэшт вылет адбыўся – увечары форвард ужо праходзiў медагляд у Германii.

Найлепшы бамбардзір у гісторыі АПЛ Алан Шырэр заўзеў за пераезд Кейна, каб той не пабіў яго рэкорд. З гэтага нарадзілася куча мемаў

«Я сам падвязу Хары ў «Баварыю» на яго ###### [чортавай] машыне – абы толькі абараніць свой рэкорд. Хаця, па праўдзе кажучы, любая надзея, напэўна, ужо страчана» – жартаўліва ці не вельмі гэтым летам каментаваў пераход Кейна ў Германію Алан Шырэр. Былы нападаючы «Ньюкасла» і зборнай Англіі мае 260 галоў у АПЛ, у Кейна – 213.

На фоне навін апошніх дзён Шырэр запосціў мем, дзе сам Алан у форме пілота стаіць ля самалёта, з подпiсам: «Давай, Хары, час рухацца».

Мемаў на гэтую тэму ўжо шмат.

«Алан Шырэр прачынаецца ад навін, што Хары Кейн сыходзіць»:

«Кейн застаецца. Кейн сыходзіць. Кейн застаецца. Кейн сыходзіць. Шырэр»:

«Кранальны зварот Алана Шырэра да Хары Кейна з нагоды таго, што той не паб'е яго рэкорд»:

Ёсць ужо i не вельмi актуальныя мемы.

«Шырэр, калі зразумеў, што Кейн застаецца ў АПЛ»:

«Шырэр, калі ўбачыў, што Кейн хутчэй за ўсё застаецца»:

Фота: Alexander Canillas/Keystone Press Agency/Globallookpress.com

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты