Tribuna/Футбол/Блогі/«Пачуў голас, якi быў як аплявуха». Прыметны футбалiст 1990-х убачыў Бога і стварыў экзатычную царкву

«Пачуў голас, якi быў як аплявуха». Прыметны футбалiст 1990-х убачыў Бога і стварыў экзатычную царкву

Там сцвярджаюць, што могуць лячыць людзей праз экран.

25 снежня, 19:11
«Пачуў голас, якi быў як аплявуха». Прыметны футбалiст 1990-х убачыў Бога і стварыў экзатычную царкву

Тарыба Уэст – напэўна, адзін з самых вядомых сваёй экстравагантнай знешнасцю футбалістаў. Ён вельмі нядрэнна выступаў за «Асер» (чэмпiён Францыi-1996) і нават выйграў Кубак УЕФА-1997/98 з «Інтэрам» (хоць сам схапіў выдаленне ў фінале), але пасля пераходу ў «Мілан» касічкі і выступы за зборную Нігерыі пераважылі ўзровень, на якім ён гуляў у футбол у клубах. Аднак сваё 34-е месца ў рэйтынгу 50 найлепшых футбалістаў у гісторыі Афрыкі па версіі Tribuna.com ён усё роўна заслужыў.

Калі вы не памятаеце, як тады выглядаў Уэст – вось, трымайце некалькі фота.

Па завяршэнні гульнявой кар'еры Уэст змяніўся – і знешне, і па родзе дзейнасці.

👉 Цяпер Уэст – пастар заснаванай ім самім царквы з доўгай назвай «Прытулак ў шторм – Царква цудаў усіх народаў» (Shelter In The Storm Miracles Church Of All Nations). Яе ён заснаваў у самым буйным горадзе Нiгерыi Лагасе ў 2014 годзе. Сам ён вызначае канфесійны накірунак царквы як экуменічнае пяцідзясятніцтва – царква экс-футбаліста не падзяляе хрысціян па канфесіях і ў той жа час асабліва акцэнтуе важнасць дароў Святога Духа.

👉 Сам Уэст у Бога пачаў верыць яшчэ падчас гульнявой кар'еры. У італьянскіх СМІ нават хадзіла байка, што ў перыяд ягонай гульні за «Інтэр» ён спрабаваў пераконваць трэнера Марчэла Ліпі, каб той выпускаў яго ў аснове, таму што з ім гаварыў Бог. Італьянца аргумент не пераканаў – 0 зʼяўленняў на полі пры ім і продаж у «Мілан» у зімовае акно.

👉 Яшчэ да таго, у 1996-м, ён і пачаў верыць у Бога. Пра сустрэчу з ім расказваў у дэталях – у інтэрвʼю BBC:

«Чаму я з футбаліста стаў пастарам? Я бачыў Бога, сам-насам. Тады і пачаўся мой пераход – з поля на кафедру.

Мы святкавалі. Сярод гэтага маладая жанчына натыкнулася на мяне і сказала: «Як вас клічуць?» Я сказаў: «Я асоба без імя». Яна сказала: «Дзе вы жывяце?» Я сказаў: «Я нідзе не жыву». Яна пайшла расчараваная.

У адно імгненне я пачуў голас, i ён быў як аплявуха: «Бам! Змяніся! Пакліч тую жанчыну і прасі прабачэння перад ёй. Я гавару табе». Гэта можа быць толькі голас Бога.

Я пачаў шукаць тую жанчыну. І калі яна прыехала ажно з Амерыкі, яна расказала мне шмат прароцтваў. І яна сказала мне, што ў бліжэйшыя адзін-два гады я адкрыю царкву. Усе прароцтвы, якія яна мне дала, спраўдзіліся».

👉 У царкве Уэста ёсць свая старонка ў фэйсбуку – прысвечаная жывым эфірам яго службаў, службаў яго паслядоўнікаў, «хайлайтам» гэтых службаў і анонсам будучых мерапрыемстваў.

Глядзіце самі: меметычны «тач» на месцы.

Лячэнне людзей з усяго свету праз экран (у відэа пакуль 11 праглядаў). У гэтым жа відэа Уэст, дарэчы, моліцца пра Ізраіль і яго росквіт.

Перфоманс з глобусам.

Нават не пытайцеся, што адбываецца на гэтым фота. Мы не ведаем.

👉 Асобны жанр – афішы яго пропаведзяў.

Дарэчы, 2024 год на гэтай афішы Уэст абвясціў «нашым прароцкім годам». Служба будзе iсцi 31 снежня з 9 вечара па мясцовым часе – гэта значыць з 11 вечара па мiнскiм.

Час ад часу царква Уэста вядзе прамыя эфіры ў Facebook, так што шанц даведацца некалькі вяшчунстваў і падлячыцца праз экран у вас у навагоднюю ноч, мабыць, будзе.

Фота: imago sportfotodienst, fifaworldcup/Global Look Press, Taribo WEST Ministeries

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты