Tribuna/Футбол/Блогі/😍 Якая прыгажосць! Фанаты «Барусіі» Д зноў выдалі топавы перформанс – на 50-годдзе роднага стадыёна
Video

😍 Якая прыгажосць! Фанаты «Барусіі» Д зноў выдалі топавы перформанс – на 50-годдзе роднага стадыёна

«Сігнал Ідуна Парк» святкуе юбілей.

7 красавіка, 12:58
😍 Якая прыгажосць! Фанаты «Барусіі» Д зноў выдалі топавы перформанс – на 50-годдзе роднага стадыёна

Аўтары адных з найлепшых заўзятарскіх перформансаў у свеце зрабілі гэта зноў – фанаты «Барусіі» Дортмунд у неверагодным стылі адсвяткавалі 50-годдзе роднага стадыёна «Сігнал Ідуна Парк» (ці як самі яны прывыклі яго называць – «Вестфаленштадіон»).

💛 Юбілей быў 2 красавіка – менавіта ў гэтую дату ў 1974 годзе арэну афіцыйна адкрылі. Будаўніцтва стадыёна пачалі яшчэ ў 1971-м, а праз тры гады ён прыняў 4 гульні хатняга для Германіi чэмпіянату свету.

З тых часоў адбылося некалькі рэнавацый – у прыватнасці пашырэнне з-за росту папулярнасці клуба і заўзятарскага руху Дортмунда. Сёння «Сігнал Ідуна Парк» з'яўляецца самай вялікай арэнай у краіне, а 25-тысячная «жоўтая сцяна» – цяпер часцінка гісторыі каманды.

💛 Святкаваць фанаты пачалі за некалькі дзён да учорашняга матчу са «Штутгартам» у Бундэслізе:

💛 «Барусія» ж на працягу тыдня актыўна рыхтавалася да падзеі ў сацсетках – зрабіла пару атмасферных анонсаў і прома-відэа:

💛 І запрасіла мясцовы аркестр на шоу перад матчам:

💛 Аднак асноўнае відовішча – непасрэдна перад стартавым свістком у выкананні заўзятараў. Лічба «50», назва стадыёна і велізарны банер з выявай гістарычных для клуба падзей:

💛 На трыбунах гэта мела асаблівы эфект:

💛 Футбалісты выйшлі на гэтую гульню ў спецыяльным камплекце гульнявой формы – з выявай арэны.

«Проста бетон і сталь, пакуль гэта месца не ператворыцца ў пульсавалую душу. Дзе незабыўныя моманты на полі зліваюцца з асабістымі гісторыямі кожнага з нас, ствараючы унікальны дух, што робіць наш стадыён месцам, якому няма роўных нідзе ў свеце.

Проста тканіна, пакуль яна не ахопіць плечы і не ператворыцца ў жывое сэрцабіцце. Гэта сімвал адзінства, які аб'ядноўвае ніткі гісторыі і распавядае пра яе без слоў.

Проста месца, пакуль мы не зробім яго сваім домам. Гэта проста кавалак тканіны, пакуль ён не нясе ў сабе незлічоныя ўспаміны», – гаварылася ў анонсе.

💛 Каб набыць новую футболку, фанаты стаялі ў доўгай чарзе за дзень да матчу:

💛 На жаль, аддзячыць заўзятарам камандзе не ўдалося – дортмундцы мінімальна саступілі «Штутгарту» (0:1) і за 6 тураў да канца чэмпіянату вылецелі з топ-4 турнірнай табліцы.

Фота: «Барусія» Дортмунд

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты