Tribuna/Футбол/Блогі/Анчалоці можа патрапіць у турму? Пракуратура патрабуе тэрмін – але гісторыя сведчыць, што абыдзецца

Анчалоці можа патрапіць у турму? Пракуратура патрабуе тэрмін – але гісторыя сведчыць, што абыдзецца

Маўрынью ў «Рэале» ўжо таксама «саджалі».

7 сакавіка, 04:54
Анчалоці можа патрапіць у турму? Пракуратура патрабуе тэрмін – але гісторыя сведчыць, што абыдзецца

Гучная навіна – іспанская пракуратура патрабуе заключэння галоўнага трэнера «Рэала» Карла Анчалоці. Яго падазраюць у парушэнні падатковага заканадаўства.

Што здарылася

Выданне Relevo паведаміла, што пракуратура патрабуе пасадзіць Анчалоці на 4 гады і 9 месяцаў. Італьянцу інкрымінуюць тое, што ў 2014-2015 гадах ён не заплаціў падаткаў на суму больш як 1 мільён еўра (386 361 еўра ў 2014 годзе і 675 718 еўра ў 2015-м).

Паводле абвінавачвання, Анчалоці паказаў свой статус рэзідэнта Іспаніі і заявіў, што пражывае ў Мадрыдзе, але ў сваіх падатковых дэкларацыях зафіксаваў толькі асабістае ўзнагароджанне за працу, атрыманую ад «Рэала», але не ўказаў даходы ад выкарыстання сваіх іміджавых правоў, якія ён перадаў трэцім асобам.

У прыватнасці, Анчалоці нібыта прадаваў іміджавыя правы фіктыўным кампаніям за межамі Іспаніі і перадаваў правы па кантрактах асобам на значныя сумы, затым значна зніжаючы іх, а таксама нібыта перадаў 50 адсоткаў сваіх правоў на выяву «Рэалу», захоўваючы права ўласнасці праз партнёрства, якое не раскрываецца.

Што тычыцца фіктыўных кампаній, то, напрыклад, пракуроры сцвярджаюць, што ў ліпені 2013 года Анчалоці нібыта прадаў свае іміджавыя правы на 10 гадоў кампаніі пад назвай Vapia Limited за 25 мільёнаў еўра. А праз дзень Vapia Limited прызначыла італьянца даверанай асобай,«перадаўшы яму максімальныя паўнамоцтвы для кіравання іміджавымі правамі ў абмен на суму ў адзін еўра».

Пракуратура адзначае, што спецыяліст выкарыстаў складаную і заблытаную сістэму трастаў і кампаній, каб пазбегнуць падаткаабкладання ўсіх гэтых даходаў.

Анчалоці наўрад ці пасадзяць – звычайна падатковыя справы ў іспанскiм футболе абыходзяцца ўмоўнымі тэрмінамі

Выданне The Athletic прыгадала некалькі папярэдніх спраў, калі таксама вялася гаворка пра ухіленні ад падаткаў, асабліва ў кантэксце іміджавых правоў – і дзе, у рэшце рэшт, нікога не кінулі ў турму.

Напрыклад, у лютым 2019-га Жазэ Маўрынью звінавацілі ў падатковым даўгу на 3,3 мільёна еўра за час свайго знаходжання ў «Рэале» ў 2011-2012 гадах. Пракуратура сцвярджала, што ён стварыў афшорныя кампаніі, каб кіраваць сваімі іміджавымі правамі і хаваць даходы ад падаткаабкладання. Знаёма?

Скончылася тым, што Маўрынью пагадзіўся на турэмны тэрмін – але застаўся на волі, таму што ў Іспаніі часта тэрміны да двух гадоў для негвалтоўных злачынстваў замяняюць на альтэрнатыўнае пакаранне. Адзіная страта для партугальца – штраф у крыху больш за 2 мільёны еўра.

Ліянэлю Месі і Крышціяну Раналду таксама замянялі «турэмныя» прысуды за падатковые махлярствы, звязаныя з іміджавымі правамі, на буйныя штрафы.

А Хабі Алонса па аналагічным абвінавачванні ў 2010-2012 гадах суд у Мадрыдзе наогул апраўдаў.

Таму наўрад ці Анчалоці варта перажываць – хіба што за некалькі лішніх мільёнаў, якія могуць перайсці на карысць уладаў Іспаніі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты