Tribuna/Футбол/Блогі/Класічныя дамашнія камплекты і ўнікальныя гасцявыя: adidas прэзентаваў пачак формаў для зборных

Класічныя дамашнія камплекты і ўнікальныя гасцявыя: adidas прэзентаваў пачак формаў для зборных

Цікава, чым адкажа Nike.

15 сакавіка, 14:26
Класічныя дамашнія камплекты і ўнікальныя гасцявыя: adidas прэзентаваў пачак формаў для зборных

Напярэдадні буйных турніраў зборных (Еўра-2024, Копа Амерыка-2024), якія адбудуцца летам, adidas прадставіў публіцы новыя футбольныя формы.

Пачнем з каманд, якія згуляюць на Еўра. На турніры адразу 6 зборных будуць гуляць у новых формах ад нямецкага брэнда: Германія, Іспанія, Шатландыя, Венгрыя, Бельгія і Італія. Таксама ўнікальную форму атрымаў Уэльс, які мае шанец прабіцця на Еўра праз плэй-оф.

Італія

Дамашняя форма Італіі мае класічны сіні колер, дапоўнены палоскамі ўздоўж плячэй і на грэбні на грудзях, якія прыкметна вылучаюцца.

У версіі гасцявога камплекта да класічнай белай асновs дадаліся чырвоныя і зялёныя колеры.

Іспанія

Дамашні камплект Іспаніі выкананы ў традыцыйных колерах «чырвонай фурыі» з трыма палоскамі на плячах у жоўтым колеры.

А вось з гасцявым камплектам брэнд вырашыў зрабіць эксперымент. Форма, у асноўным, з бледна-жоўтага колера, які спалучаецца з чырвонымі лагатыпамі і светла-блакітнымі палосамі на плячах.

Бельгія

Новая дамашняя форма зборнай Бельгіі істотна адрозніваецца ад папярэдніх. На Еўра-2024 каманда згуляе ў вінна-чырвоным колеры, хоць раней «чырвоныя д'яблы» гулялі ў ярка-чырвоных колерах. Таксама на футболцы выразна прыкметны патэрн, дзе намаляваная бельгійская карона.

Гасцявы камплект бельгійцаў таксама мае незвычайны колер, бо яна выкананая ў колерах бельгійскага персанажа з коміксаў «прыгоды Цінціна», што робіць форму адной з самых цікавых у гэтым рэлізе.

Германія

Белы дамашні джэрсі Германіі мае колеры сцяга, якія знаходзяцца на плячах. Гэты элемент паўтараецца ў гісторыі формы нацыянальнай зборнай.

У адрозненне ад больш традыцыйных элементаў дамашняй формы, новы выязны камплект закліканы прадстаўляць новае пакаленне нямецкіх футбольных фанатаў. Ён выкананы ў ружова-фіялетавых колерах з патэрна у выглядзе ромба.

Уэльс

Тут таксама ўсё па класіцы: дамашняя форма Уэльса выкананая ў традыцыйных чырвоных колерах зборнай з зялёнымі палосамі на плячах, гасцявая – мае бэжава-жоўты асноўны колер у спалучэнні з унікальнай зігзагападобнай графікай збоку.

Адзначым, што гэта адзіная каманда з гэтага спісу, якая яшчэ не кваліфікавалася ў фінальную частку Еўра-2024. Месца на турніры давядзецца аспрэчыць у плэй-оф з Фінляндыяй 21 сакавіка.

Шатландыя

Дамашняя форма зборнай Шатландыі выкананая ў цёмна-сінім колеры з графічным патэрнам у выглядзе палосак упоперак. Вядома, на джэрсі прысутнічаюць класічныя тры паласы, што размешчаныя на плячах.

Выязны камплект спалучае ў сабе мятна-сінія колеры, якія спалучаюцца з фіялетавым лагатыпам брэнда і палосамі. Адзначым, што эмблема зборнай выкананая ў манахромным стылі, а на бакавых панэлях намаляваны паласаты патэрн.

Венгрыя

Дамашняя форма Венгрыі выкананая ў класічных чырвоных колерах з белымі і цёмна-зялёнымі ўстаўкамі.

Выязная джэрсі мае асноўны белы колер з чырвонымі і цёмна-зялёнымі ўстаўкамі па баках.

***

Таксама adidas падрыхтаваў і новыя камплекты формаў для зборных іншых кантынентаў. Брэнд падрыхтаваў абнаўленне адразу для пяці каманд: Аргенціны, Чылі, Мексіка, Перу і Калумбіі.

Аргенціна

Новы дамашні камплект зборнай Аргенціны ўпрыгожаны залатымі дэталямі, якія прысвечаныя поспеху на ЧС-2022, дзе «альбіцэлеста» атрымала перамогу.

Выязная форма выкананая ў сінім колеры з блакітна-белым каўняром.

Калумбія

Дамашняя форма Калумбіі выкананая ў жоўтым колеры з чырвона гарачымі ўстаўкамі з абодвух бакоў.

Гасцявы камплект мае асноўны чорны колер, які гарманічна спалучаецца з аранжавымі ўстаўкамі.

Мексіка

Напэўна, адна з самых цікавых формаў з гэтага рэлізу ад adidas. Дамашні камплект Мексікі выкананы з патэрнам у выглядзе паўліна.

Выязная футболка мае светла-зялёна-шэрую аснову ў спалучэнні з трыма палоскамі, што стварае дынамічны і прывабны колер. Таксама на форме прысутнічае элемент ацтэкскага ўзору. Гэтая футболка аддае даніну павагі культурным караням Мексікі, дадаючы сучасны адценне.

Чылі

Дамашні камплект Чылі выкананы ў традыцыйных колерах краіны. Асноўны чырвоны спалучаецца з белымі і сінімі ўстаўкамі. Таксама на форме прысутнічае патэрн з градыентнымі квадратамі розных памераў, якія пакідаюць прастору ў цэнтры, каб стварыць зорку з чылійскага сцяга.

Гасцявая форма мае асноўны белы колер, а таксама чырвоныя ўстаўкі з градыентнымі квадратамі, якія падобныя на тыя, што ёсць на дамашнім камплекце.

Перу

Дамашняя форма Перу мае класічны дызайн. Яна мае асноўны белы колер з класічным чырвоным поясам і залатым лагатыпам і трыма палосамі.

А вось гасцявы камплект мае топавае спалучэнне чорнага колеру з бардова-чырвонымі ўстаўкамі. Разам яны малююць скуру тыгра, што дадае форме прывабнасці.

Фота: adidas

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты