Tribuna/Футбол/Блогі/Яму дакладна 60 гадоў? Трэнер «Хетафэ» хакнуў старасць – толькі паглядзіце на яго фота

Яму дакладна 60 гадоў? Трэнер «Хетафэ» хакнуў старасць – толькі паглядзіце на яго фота

Загадкавая гісторыя Пепэ Бардаласа.

11 сакавіка, 20:02
Яму дакладна 60 гадоў? Трэнер «Хетафэ» хакнуў старасць – толькі паглядзіце на яго фота

На днях іспанскi трэнер «Хетафэ» Пепэ Бардалас сустрэў 60-гадовы юбiлей, але па яго фота складана паверыць, што гэтаму мужчыну больш за 40. Гэта яшчэ больш дзіўна, калі параўноўваць з фотаздымкамі, якія былі зробленыя 15-20 гадоў таму, калі ён выглядаў нават старэйшым за свой узрост.

У чым жа сакрэт такога перараджэння?

Падняў «Хетафэ» ў еўракубкі і гуляе ў антыфутбол

Тарэўеха, Бенідорм, Петрэльнсэ – гэта не даведнік па курортах Іспаніі, а гарады, у якіх гуляў Бардалас. Паралельна Пепэ працаваў у страхавой кампаніі, курʼерам і нават прадаўцом у кнігарні. Трэніраваць ён пачаў яшчэ ў 1993 годзе, але ў асноўным гэта былі каманды з нізоў іспанскага футбола. Сапраўдная слава да яго прыйшла з «Хетафэ». Пепэ было 54 гады – і гэта быў яго першы досвед працы ў эліце. У сезоне-2018/19 каманда адразу ўзляцела на восьмы радок, а фінішавала на пятым за два ачкі да зоны Лігі чэмпіёнаў і кваліфікавалася ў ЛЕ.

Пра «Хетафэ» Бардаласа любілі казаць, што каманда гуляе ў антыфутбол. У свой самы паспяховы сезон мадрыдцы менш за ўсё кантралявалі мяч, але фалілі найбольш ва ўсёй лізе. Такія каманды сапраўды не дазваляюць гуляць ні сабе, ні суперніку. Нават праз гады тактыка не мяняецца: у першым туры цяперашняга чэмпіянату «Хетафэ» адабраў ачкі ў «Барсы» (0:0), а Хаві скардзіўся, што супраць яго гулялі ў антыфутбол.

У сезоне 2021/22 Пепэ на год зʼехаў у «Валенсію», але заняў толькі 9-е месца, а затым вярнуўся ў «Хетафэ». Гэтым летам ён не пабаяўся ўзяць у каманду скандальнага Мэйсана Грынвуда, які цяпер зʼяўляецца адным з лідараў каманды.

Бардалас маладзее з гадамі. Ёсць фотадоказы

У сярэдзіне 2000-х Бардалас выглядаў як самы звычайны мужчына сярэдніх гадоў, магчыма, нават крыху старэйшы за свой узрост. «Я чалавек, які любіць шмат есці, я моцна набіраю вагу. Калі вы бачыце, што вы хворыя, то вы павінны паклапаціцца пра сябе і змяніць свае звычкі», – тлумачыць Пепэ.

А яшчэ ён рана стаў бацькам: «Калі мне ледзь споўнілася 18 гадоў, я стаў бацькам. Калі ты такі малады бацька, ты ахвяруеш гадамі свайго юнацтва, але гэта робіць цябе сталым».

Такім Бардалас быў у «Навельдзе» і 20 гадоў таму ў «Алікантэ».

У «Эркулесе» і «Алькаяна» Пепэ ўсё яшчэ быў кучаравым мужчынам з залысінамі. Спойлер: потым яны знікнуць.

Тут Пепэ трохі схуднеў, але цалкам выглядаў на свой узрост (47-48 гадоў).

У «Алькарконе» з’явілася больш кароткая прычоска.

Як раз перад пачаткам працы ў «Хетафэ» навакол убачылі новага Бардаласа. Стыльныя акуляры і барада – вось што мяняе мужчыну.

Далей лепш. Таксама падумалі пра эліксіры маладосці?

А цяпер яшчэ раз. Вось гэта Уэйн Руні, якому цяпер 38 гадоў.

А вось гэта Пепэ Бардалас. якому споўнілася 60.

Бардалас кажа: «Я хаджу ў спартзалу, раблю практыкаванні, займаюся гэтым ужо даўно. Што тычыцца харчавання – я клапачуся пра сябе. Незалежна ад таго, колькі вы займаецеся спортам, калі вы не кантралюеце сваю дыету, вы не даможацеся добрых вынікаў».

Акрамя таго, нельга не адзначыць стыль трэнера. «На шчасце, у мяне былі людзі, якія давалі мне парады – мая сям’я, мой старэйшы брат, мае бабуля і дзядуля, якія былі краўцамі», – тлумачыць Бардалас.

А яшчэ, супадзенне гэта ці не, метамарфозы з яго знешнасцю сталі адбывацца ў перыяд другога шлюбу.

Фота: Marca, Cesar Cebolla/Global Look Press

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты