Tribuna/Футбол/Блогі/Будучая зорка «Рэала» ўжо заззяў за Бразілію – паставіў гістарычны рэкорд на «Уэмблі» і забіў на «Бернабеу»

Будучая зорка «Рэала» ўжо заззяў за Бразілію – паставіў гістарычны рэкорд на «Уэмблі» і забіў на «Бернабеу»

Эндрык знаёміць публіку з сабой.

29 сакавіка, 10:30
Будучая зорка «Рэала» ўжо заззяў за Бразілію – паставіў гістарычны рэкорд на «Уэмблі» і забіў на «Бернабеу»

Гэй, яшчэ не забыліся, што мадрыдскі «Рэал» ужо аформіў адзін з самых цікавых трансфераў будучага летняга трансфернага акна? Калі забыліся, нагадваем – у ліпені да каралеўскага клуба далучыцца бразільскі суперталент Эндрык, які днямі гучна анансаваў свой прыезд у Еўропу ў матчах за нацыянальную зборную.

У снежні 2022-га, калі мы ўпершыню распавядалі пра 16-гадовага юнака, агульная сума трансферу, якая складзе 72 млн еўра, здавалася чымсьці надзвычайным, аднак цяпер заўзятары мяняюць сваё меркаванне.

Насычаны адрэзак: рэкорд на «Уэмблі», гол на «Бернабеу»

Пра Эндрыка шмат казалі, калі «Рэал» афіцыйна абвясціў пра яго падпісанне, аднак з часам размовы сціхлі. Бразілец нагадаў пра сябе ў лістападзе 2023-га, калі яго ўпершыню выклікалі ў шэрагі нацыянальнай зборнай – сумарна згуляў 26 хвілін у пройгрышных матчах адбору да чэмпіянату свету супраць Калумбіі і Аргенціны.

У пачатку 2024-га Эндрык запаліў ужо ў складзе зборнай U-23, якая змагалася за алімпійскую кваліфікацыю. Юны форвард зрабіў 2+1 у першых трох матчах адбору, але пасля бразільцы пасыпаліся – тройчы прайгралі ў наступных чатырох сустрэчах і прапусцілі ў Парыж Аргенціну.

Наступны майлстоўн для 17-гадовага таленту – сакавіцкі збор асноўнай нацыянальнай каманды.

Пентакампеоны сустракаліся з грознымі англічанамі на «Уэмблі» і няўступлівымі іспанцамі на «Бернабеу», аднак з улікам таварыскага статуса матчаў Эндрык мог разлічваць на большую колькасць гульнявога часу.

Так і адбылося. Супраць «трох ільвоў» будучая зорка «Рэала» правяла амаль 25 хвілін, якіх хапіла, каб усталяваць гістарычны рэкорд на «Уэмблі».

На 80-й хвіліне Эндрык адкрыў лік у матчы – і такім чынам ва ўзросце 17 гадоў і 246 дзён стаў самым маладым футбалістам, які калі-небудзь забіваў на «Уэмблі» ў клубным або міжнародным футболе.

«Гэта непаўторнае адчуванне, – эмацыйна распавядаў Эндрык пасля фінальнай свістка. – Калісьцi я гуляў за Бразілію ў відэагульнях ды забіваў на «Уэмблі». Я не мог сканцэнтравацца на гульні, таму што сёння ўспомніў пра гэта, і ў галаве ўвесь час круцілася гэтая думка».

Цікава, што ў канцы сустрэчы 17-гадовы юнак мог афармляць дубль, але не рэалізаваў стоадсоткавы мамант, каб падвоіць перавагу сваёй зборнай.

Ужо праз тры дні зборная Бразіліі зладзіла карнавал для заўзятараў на «Бернабеу» разам са зборнай Іспаніі. Матч скончыўся ўнічыю 3:3 – і Эндрык, які гэтым разам адгуляў поўны другі тайм, ізноў вызначыўся голам.

Пры ліку 1:2 бразілец аднавіў раўнавагу эфектным ударам з левай ды афіцыйна прадставіў сябе публіцы «Бернабеу». Здавалася, што яго ўзяццю брамы радаваліся нават мясцовыя заўзятары – у такім выпадку яно і не дзіўна.

На ўзроўні зборных у Эндрыка ўсё вельмі нядрэнна, а вось у «Палмейрасе» ў кантэксце выніковасці хлопец трохі забуксаваў – у 2024-м пакуль забіў толькі адзін гол і аддаў адзін асіст.

У «Рэала» – фантастычная атака ў новым сезоне, Эндрык будзе дадатковай опцыяй

Эндрык, вядома ж, будзе не адзіным падпісаннем «Рэала» ў звяно атакі летам. Шматгадовая і шматпакутная сага вакол магчымага пераходу Кіліяна Мбапэ нарэшце дабралася да лагічнага завяршэння, і француз таксама будзе гуляць на «Бернабеу» ў наступным сезоне.

З Мбапэ ў складзе Анчалоці будзе мець магчымасць вярнуцца да схемы з двума вінгерамi і цэнтрфорвардам, а з падтрымкай Джуда Белінгема з глыбіні атакуючы квартэт каралеўскага клуба будзе выглядаць проста фантастычна:

Эндрык, магчыма, на першы погляд пакуль не ўпісваецца ў асноўны склад мадрыдцаў, але можа быць якасным джокерам як на пазіцыі дзявяткі, так і на правым крыле ў атацы.

Фота: Oscar J. Barroso/Keystone Press Agency/Global Look Press, IMAGO/Richard Callis/SPP/Global Look Press, скріншот трансляції MEGOGO, Panoramic/Keystone Press Agency/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты