Tribuna/Футбол/Блогі/Самыя прагляданыя клубы Еўропы: немцы ў лідарах, «Барса» ведала лепшыя часы пасля кавіда

Самыя прагляданыя клубы Еўропы: немцы ў лідарах, «Барса» ведала лепшыя часы пасля кавіда

Нават нямецкі Д2 дае прыкурыць топам.

15 лютага 2024, 17:30
Самыя прагляданыя клубы Еўропы: немцы ў лідарах, «Барса» ведала лепшыя часы пасля кавіда

Заўзятары – галоўны складнік футбола. А хто іх мае больш за іншых?

Для даследавання былі ўзятыя звесткі сярэдняй наведвальнасці з Transfermarkt па стане на 12 лютага з усіх вышэйшых дывізіёнаў, а таксама другіх дывізіёнаў Англіі, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі. Адразу падкрэслім, што многія клубы з пераліку (і тыя, хто не трапіў у топ-50) абмежаваныя і памерамі стадыёна – для гэтага мы таксама паказалі, на колькі ў сярэднім заўзятары запаўняюць арэны.

З цікавага:

«Барусія» Д і «Баварыя» – лідары па наведвальнасці ў Еўропе. Пры гэтым у топ-5 нямецкіх клубаў па наведвальнасці прадстаўнікоў першай Бундэслігі ўсяго тры – акрамя згаданых, гэта таксама «Айнтрахт». Іншыя два – «Шальке» і «Гамбург» з другой Бундэслігі.

«Інтэр» мае крыху лепшую наведвальнасць, чым «Мілан», прытым, што яны гуляюць на адным стадыёне. Але гэты разрыў не параўнаць з тым, які маюць «Рома» і «Лацыа» на «Алімпіка».

«Вэст Хэм» – другі па наведвальнасці клуб АПЛ. Не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што яго «Лондан Стэдыум» – трэці па памерах у лізе (змяшчае крыху больш за «Эмірэйтс»).

• Гэты сезон «Барселоны» праз рэканструкцыю «Камп Ноу» па наведвальнасці даволі сціплы – нават у сезоне 2021/22, калі заўзятараў толькі патроху дапускалі пасля пандэміі, на «сіне-гранатавых» у сярэднім хадзілі 53 тысячы.

• Камбінацыя з няўдалых выступаў «Чэлсі» і памераў стадыёнаў прывяла да таго, што «Сандэрленд» з англійскага Д2 у рэйтынгу вышэй.

• З прыкметных клубаў па-за топ-50 апынуліся «Севілья» (34 901 заўзятар) і «Баер» (29 957). Першыя запаўняюць стадыён усяго на 75% – з цяперашняй формай клуба гэта лагічна. А вось другія – на 99,2% – проста «БайАрэна» змяшчае ўсяго 30 тысяч чалавек.

***

А якія тэндэнцыі на інфаграфіцы цікавыя вам?

Фота: Moritz Mueller/Global Look Press

Іншыя пасты карыстальніка

Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
Учора, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 красавіка, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 красавіка, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 красавіка, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 красавіка, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 красавіка, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 красавіка, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 красавіка, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 красавіка, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 сакавіка, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 сакавіка, 11:15
Браты Бо прыгожа завяршылі кар'еру ўдома – каранаваліся і залілі трасу шампанскім
25 сакавіка, 02:20
Сын Буфона гуляе за зборную Чэхіі. Так, вы ўсё правільна прачыталі
19 сакавіка, 12:50
Салах прайграў свой «Залаты мяч» у матчах з «ПСЖ». Тлумачым чаму
12 сакавіка, 13:30
Што там з 2,3 млрд фунтаў Абрамовіча, якія планавалі аддаць Украіне
11 сакавіка, 04:00
Шчэнсны прыехаў чыліць у «Барсу», але цяпер стаў асноўным і ўражвае Фліка і партнёраў
9 сакавіка, 14:35
Што вядома пра 9-месячную (!) дыскваліфікацыю Фансекі: не зможа заходзіць у распранальню, быў згодны на грамадскія працы
6 сакавіка, 09:40
Вінісіус – ужо ў ценю Мбапэ. Забіў адзін мяч у Ла Лізе з лістапада (!) і перастаў быць лідарам «Рэала»
4 сакавіка, 11:15
У «Кома» запальвае новы Тоні Кроас – «Рэал» ужо хоча вярнуць гульца
28 лютага, 02:50
Трэш у латвійскім біятлоне: Растаргуеўс кажа, што яго пабіў трэнер на ЧС і зламаў палец
25 лютага, 15:40
1
Усе пасты