Усе навіны

Паўторныя таргі па мінскім фітнес-клубе «Трайпла» прызначаны на 14 красавіка

5 красавіка 2023, 14:12

На 14 красавіка прызначаны паўторныя таргі па мінскім фітнес-клубе «Трайпла». Адным з заснавальнікаў «Трайпла» з’яўляецца былы ўладальнік мінскага «Дынама» Юрый Чыж.

Нагадаем, што папярэдні аўкцыён па продажы мусіў адбыцца 15 лютага.

Адзначым, што ў пачатку лютага гэтага года пачатковы кошт аб'екта знізіўся на 500 тысяч долараў і склаў крыху больш за 12 млн беларускіх рублёў. Першапачаткова за Evo wellness club прасілі 13,3 млн. беларускіх рублёў.

Згодна з конкурснай дакументацыяй, таргі прадугледжваюць паніжэнне цаны. Мінімальны кошт комплексу на бягучы момант ацэньваецца ўласнікам у крыху больш за 9,3 млн рублёў (крыху больш за 3,3 млн даляраў). Раней мінімальны кошт быў 10,7 млн рублёў (каля 4 млн долараў).

У канцы мінулага гады ўласнік Evo wellness club вырашыў прадаць яго з аўкцыёну. Першыя таргі прызначылі на 5 студзеня.

Evo wellness club – вялікі комплекс плошчай звыш 4 тыс. «квадратаў» з фітнес-цэнтрам, спа-зонай, басейнам, салонам прыгажосці, рэстаранам і іншымі ўстановамі.

Нагадаем, што 13 лютага стала вядома, што Юрыя Чыжа прыгаварылі да 3,5 гадоў пазбаўлення, аднак ад адбывання тэрміну ў калоніі яго вызвалілі – ужылі амністыю і залічылі ў тэрмін пакарання тое, што ён ужо адсядзеў.